Грамадства1616

Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і ўручыла ёй Крыж Адраджэння

Сярод іншага, ішла размова пра сумесную працу Рады БНР і Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Падчас візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкай Сурвілай — знакавай фігурай для беларускай палітыкі. Спадарыня Івонка — не толькі старшыня Рады БНР, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Дзякуючы працы фонда, які яна ачольвала, на аварыю на Чарнобыльскай АЭС звярнула ўвагу сусветная супольнасць, пасля чаго на ліквідацыю наступстваў катастрофы былі скіраваныя вялікія сродкі.

Менавіта спадарыня Івонка займалася арганізацыяй лячэння і рэабілітацыі беларускіх дзяцей за мяжой. 

Падчас цёплай сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, а таксама — актуальныя пытанні беларускай дыяспары. Акрамя гэтага,ішла размова пра сумесную працу Рады БНР і Аб'яднанага пераходнага кабінета. 

Фота: ОСЦ

«Я ўдзячная спадарыні Івонцы за працу, якая заўсёды была накіравана на абарону інтарэсаў беларусаў, ахову нашай ідэнтычнасці. Менавіта таму я ўзнагародзіла спадарыню Івонку Крыжам Адраджэння Беларусі — першай такой узнагародай, распрацаванай Геральдычнай радай», — адзначыла Ціханоўская.

@nashanivanews Лупі падабайку, бо ўпершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі» #беларусь #политика #светланатихановская #тихановская #ціханоўская #беларускаямова #пабеларуску #жывебеларусь ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Каментары16

  • Жыве Беларусь
    15.04.2024
    Вялізная, невымоўная радасць прасякнула маё сэрца ад гэтай навіны, што я пайшоў смажыць дранікі і забіваць тараканаў! Так трымаць! Натхняе...
  • Проста жыхар
    15.04.2024
    Няма слоў!, гэта пытанне да геральдычнай рады, але, імхо, трыкалорыстасці тут няма.
  • Задаўблi ўжо ўсiх!
    15.04.2024
    Няма слоў!, не шыпiце лукашысцкiя пазнякоўкiя папугаi!

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →