Вайна22

Галоўнакамандуючы УСУ расказаў, дзе расіяне паспрабуюць прарваць фронт найбліжэйшым часам

Аляксандр Сырскі фактычна паўтарыў тэзіс свайго папярэдніка на пасадзе галоўнакамандуючага, Валерыя Залужнага пра ключ да перамогі.

Аляксандр Сырскі з афіцэрамі. Фота: Мінабароны Украіны

Пасля таго, як галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі на працягу двух дзён наведваў пазіцыі на ўсходзе Украіны, ён паведаміў, што «абстаноўка на Усходнім фронце ў апошнія дні істотна абвастрылася». Сырскі звязаў гэта з актывізацыяй наступу расіянаў пасля правядзення ў Расіі прэзідэнцкіх выбараў, піша Бі-бі-сі — Украіна.

У гэтых наступальных аперацыях рускія выкарыстоўваюць шмат «броні».

«Вораг актыўна атакуе нашы пазіцыі на Ліманскім, Бахмуцкім напрамках штурмавымі групамі пры падтрымцы бранятэхнікі. На Пакроўскім кірунку спрабуе прарваць нашу абарону, выкарыстоўваючы дзясяткі танкаў і БМП», — напісаў Сырскі.

Другі вельмі праблемны кірунак — раён на захад ад Бахмута, дзе расіяне засяроджваюцца для прарыву абароны і выхаду да канала Северскі Данец — Данбас, а далей да Часава Яра і Краматорска.

На гэтым кірунку, па словах Сырскага, украінскія воіны «літаральна ўгрызліся ў зямлю, стрымліваючы штодзённыя атакі ворага».

З высноў галоўнакамандуючага за два дні на фронце — трэба нарошчваць колькасць «высокатэхналагічных беспілотных сістэм рознага прызначэння з падрыхтаванымі аператарамі», а таксама звяртацца да «асіметрычных дзеянняў».

Пры гэтым Аляксандр Сырскі фактычна паўтарыў тэзіс свайго папярэдніка на пасадзе галоўнакамандуючага, Валерыя Залужнага пра ключ да перамогі.

«Зноў паўстала пытанне дасягнення тэхнічнай перавагі над праціўнікам у высокатэхналагічных відах зброі, — падкрэсліў Сырскі. — Толькі гэта дасць нам магчымасць атрымаць перамогу над вялікім па колькасці ворагам і стварыць умовы для перахопу стратэгічнай ініцыятывы».

Яшчэ адна праблема, на якую звярнуў увагу галоўнакамандуючы, гэта ўзровень падрыхтоўкі войска, асабліва пяхоты, які трэба павышаць, каб воіны маглі «максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці баявой тэхнікі і заходняга ўзбраення».

Яшчэ ў канцы 2023 года ўкраінскія байцы казалі пра «снарадны голад», калі падраздзяленням на фронце даводзіцца эканоміць і пралічваць кожны стрэл у адказ на агнявыя атакі расейцаў, якія могуць наносіць у разы больш магутныя артылерыйскія ўдары.

Недахоп боепрыпасаў становіцца ўсё больш адчувальны адначасова з тым, як усё даўжэй затрымліваецца дапамога Украіне ад ЗША, якія яшчэ восенню мінулага года заяўлялі аб новым пакеце дапамогі на 60 млрд даляраў.

Гэты пакет у лютым 2024 ухваліў амерыканскі Сенат. Аднак зацвярджэнне ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса кожны раз адкладаецца з-за пазіцыі рэспубліканцаў, арыентаваных на Дональда Трампа, былога прэзідэнта ЗША і магчымага пераможцу наступных выбараў.

Каментары2

  • ???
    15.04.2024
    Можа за тыя мільярды, што раней давалі трэба было наладзіць уласную вытворчасць боепрыпасаў? А не бруківку класці і стадыёны будаваць?
  • Патоп расеi
    15.04.2024
    ???, займайся сваiм расейскi праблемамi, там вунь затопiць скора усё

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі1

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Машыну намесніка начальніка вайсковай часці ўзарвалі ў Маскве. Вайскоўцу адарвала ступні2

У Трампа быў эфектыўны козыр супраць Байдэна. Цяпер ён можа вярнуцца бумерангам 3

«Сімпсаны» яшчэ ў 2000 годзе прадказалі, што Камала Харыс стане прэзідэнтам?2

«Радуйцеся, с*кі!» Чым скончыўся скандал паміж гінекалагіняй-блогеркай і пацыенткай прыватнага медцэнтра?17

99-гадовы беларус вырашыў атрымаць пасведчанне аб нараджэнні

Рыжанкоў прыляцеў у КНДР1

КНДР зноў запусціла шары са смеццем на поўдзень. Адзін з іх упаў ля рэзідэнцыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?32

Харыс апярэджвае Трампа: 44% супраць 42% — першае апытанне пасля зняцця Байдэна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі1

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі

Галоўнае
Усе навіны →