Усё дзеля таго, каб прыцягнуць новых жыхароў.
Адміністрацыя камуны Вадсё, якая размешчана на самай поўначы Нарвегіі недалёка ад мяжы з Расіяй, просіць Еўракамісію вылучыць для яе асобны часавы пояс. І павялічыць суткі да 26 гадзін.
Мэр горада Венке Педэрсен распавяла, што камуне складана прыцягваць новых жыхароў праз суровыя ўмовы. Таму адміністрацыя хоча стварыць унікальныя каштоўнасці, якія будуць цікавыя людзям з іншых абласцей краіны, паведамляе Politico.
Педэрсен прапануе павялічыць суткі да 26 гадзін, каб жыхары маглі праводзіць больш часу з роднымі, а таксама за любімымі заняткамі: паляваннем, рыбалкай, вывучэннем замежных моў і іншымі.
Па словах мэра, мясцовыя вельмі задаволеныя жыццём: ім не трэба нікуды спяшацца, тут няма мітусні, уласцівай вялікім гарадам. Змена часу ў сутках можа прыцягнуць яшчэ больш людзей, асабліва сем'яў з дзецьмі, якім жыць у спакойным мястэчку будзе куды камфортней, лічыць Педерсен.
Нарвегія не з'яўляецца членам Еўрасаюза, але ўваходзіць у Еўрапейскую эканамічную прастору. Пытаннямі часавых паясоў займаецца Еўракамісія. Гэты орган атрымаў ліст мэра Вадсё, аднак перспектывы такой ініцыятывы туманныя.
Каментары