Грузавік Volvo з каштоўным грузам на суму звыш 150 тысяч рублёў у Барысаўскім раёне спынілі супрацоўнікі УУС Мінскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі АБЭЗ і ДАІ Барысаўскага РУУС. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
У паўпрычэпе знайшлі амаль 28 тон каляровага металу. Дакументы на груз вадзіцель падаць не змог. Паводле яго слоў, на працягу трох месяцаў ён скупляў у насельніцтва лом медзі, латуні, свінцу і алюмінію, які вёз у Расію для продажу.
Метал і грузавік канфіскавалі. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні да лідчаніна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя тавару.
Каментары