Тры пенсіянеры і падлетак заблудзіліся ў лесе пад Барысавам. Іх шукалі 62 чалавекі, сабакі і дрон
Усё скончылася добра.
Двое мужчын і жанчына пенсійнага ўзросту, а таксама падлетак пайшлі ў лес каля вёскі Сялец Барысаўскага раёна — і заблукалі.
На шпацыр кампанія адправілася яшчэ 12 красавіка. Увечары знайсці дарогу дадому пенсіянеры і дзіця не змаглі. Яны ўладкавалі месца для начлегу, каб дачакацца раніцы, паведамляе МНС.
У аднаго з іх, на шчасце, тэлефон не паспеў цалкам разрадзіцца. Ён датэлефанаваўся да МНС і папрасіў аб дапамозе. На пошукі кампаніі адправіліся 62 чалавекі: ратавальнікі, міліцыянеры, вайскоўцы, прадстаўнікі лясгаса і мясцовыя жыхары.
Да пошукаў таксама прыцягнулі службовых сабак, спецыяльную тэхніку і дроны. Да вечара 13 красавіка людзей удалося знайсці. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.
Каментары