Будаваць жылыя дамы і аб'екты камерцыйнай нерухомасці будзе хутчэй
Пастановай, якую падпісаў прэм'ер Раман Галоўчанка, здымаюцца дублюючыя працэдуры і ўзгадненні. Тым самым працэс ад праекта да пачатку ўзвядзення значна скарачаецца па часе, паведамляе урад.
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч расказаў, што на ўзгадненне праектна-зметнай дакументацыі, узгадненне рашэнняў, закладзеных у праектна-каштарыснай дакументацыі на стадыі выканання тэхнічных умоў, сыходзіла каля года.
«Калі да цяперашняга часу, да прыняцця пастановы неабходна было схадзіць атрымаць тэхумову, адмінпрацэдура — гэта адзін месяц.
Пасля гэтага трэба было атрымаць яшчэ і ўзгадненне. На гэта трацілі па два тыдні ў кожнай інстанцыі. А колькасць такіх інстанцый магла даходзіць да 30».
Новая пастанова зэканоміць ад трох да пяці месяцаў на стадыі праектавання дамоў і аб'ектаў нерухомасці.
Каментары