Іх пакуль няшмат, але абяцаюць у бліжэйшы час сетку пашырыць.
Інфармацыя пра тое, што ў Беларусі будуць правяраць наяўнасць тэхагляду з дапамогай дарожных камер, з'явілася даўно, аднак было невядома, дзе іх усталююць.
Сёння кампанія «Бяспечныя дарогі Беларусі» прадставіла ў сябе на сайце карту з месцам размяшчэння камер, якія адсочваюць наяўнасць тэхагляду, піша «Точка.бай».
Для праверкі «допуску» выкарыстоўваюцца стацыянарныя і мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Пакуль яны ўсталяваны ў Мінску і яго ваколіцах. Усяго ўжо працуе шэсць камер.
Вось іх месца размяшчэння:
- пр. Пераможцаў, 9 (у цэнтры)
- вул. Няміга, 5 (да праспекта Пераможцаў)
- вул. Веры Харужай, 1а (на плошчы Якуба Коласа)
- вул. Максіма Багдановіча, 27 па вул. Зыбіцкай (да вуліцы Янкі Купалы)
- Р28, 10.240, выезд з Мінска (у Ждановічах)
- Копішча, вул. Авіяцыйная, 33 (на Уруччы).
Акрамя таго, раней стала вядома, што наяўнасць тэхагляду будуць фіксаваць камеры ў дварах, на запраўках і скрыжаваннях. Для гэтага ўжо распрацоўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, распавёў дырэктар РУП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскі.
Паводле яго слоў, гэтая сістэма павінна запрацаваць да 2025 года.
Каментары