Літаратура1212

Наста Кудасава. Жураўлі павяртаюцца, а ты — не. Верш

Паэтка Наста Кудасава апублікавала ў фэйсбуку новы верш.

***

Жураўлі павяртаюцца, а ты — не.
Сцісні дзюбу, бяскрылы бядак.
Пах зямлі неадольна ўспамінам тне
І заве, абрынаючы дах.

Вымяраць урачыстай хадой палі,
Кратаць глебу танклявай нагой
Прылятаюць свабодныя жураўлі,
А не ты, недарэчны ізгой.

 

Ты загнаны бы ў кут, але без кута.
Адзіноту глыбей удыхні…
Можа, сэрца, якое ты кінуў там,
Прарасце з-пад аплаканых ніў.

вясна 2024

Каментары12

  • соплі
    13.04.2024
    Сцебураку лепш бы надрукавалі
    хто ў вас у гэту дэкадэнтку такі закаханы? няўжо іншых паэтаў (паэтак) няма?
  • ЯНКА
    14.04.2024
    Ключавыя словы тутака «ў Фэйсбуку». Не наўпрост разьмясьціла на сваей бачынцы, а менавіта надрукавала. І паэтка, і друкарка, і ў дурня грэц — геройка❗
  • Хведар
    14.04.2024
    ЯНКА, паспрабуй сам. Тваё слова на столькі шчарбатае, што ніводзін аркуш не вытрывае, скукожыцца ды зжаўцее да веку праз сорам.

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

На плоце магілёўскага прадпрыемства з'явіўся гістарычны мурал ФОТАФАКТ1

У Варшаве хлопец пагражаў нажом беларусу і ўкраінцы. Яму не спадабалася мова, на якой яны размаўлялі10

«Мне не далі жыцця — увесь час правяралі, трэціравалі». Былы палітвязень расказаў, чаму праз тры гады пасля вызвалення ўсё ж выехаў з Беларусі1

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША7

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Галоўнае
Усе навіны →