Міністэрства інфармацыі папоўніла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на падставе рашэнняў беларускіх судоў. У доўгім спісе ёсць акаўнты на розных платформах адразу некалькіх вядомых беларускіх медыя.
Другі раз у спіс уключаны тыкток-акаўнт праграмы «Белсата» «Прасвет».
Акрамя таго, у спісе апынуўся канал Аляксандра Івуліна на платформе YouTube «ЧестнОК-Live».
Сярод «экстрэмісцкіх» апынуўся тыкток-акаўнт Беларускай асацыяцыі журналістаў «baj.media».
Агулам свежы спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» выглядае наступным чынам:
- Telegram-канал «Ул. М. Пташука д. 11», «Орша Восточка», «Николаевский Ванёк», «Записки укронацистiв», «Беларусь», «Склад, Dapamoga», «Наружка Могилёв», «ДУХ РУСИ»;
- Instagram-старонкі «childfreefamilyclub», «hutka.hеlp», «Беларусь Live», «Новости Беларуси. Юмор», «belarussportus, «baza.nуc», «belphiladelphia», «bielarus.infо», «belarus_sf», «Sergey Petrov»;
- YouTube-канал «ЧестнОК-Live»;
- Відэа «Обращение работников отрасли связи»;
- старонкі «Belarus Freedom Forum» у сацсетках;
- сайт brestnote.bу;
- старонкі ва «Укантакце» «ИНЦИДЕНТ БЕЛАРУСЬ +18», «ОГП | Сторонники Объединенной гражданской партии», «NEXTA»;
- старонкі ў «Аднакласніках» «Что происходит в Беларуси. Будь в курсе!», «2 регион. Витебск и область»;
- TikTok-старонкі «anya», «Я_беларуска», «КГБ☆КамiтэтГаўляйстарскайБанды», «NikolYa», «DilouNid», «lilola», «SIARHEI35», «kopchikloverussiawithoutputler», «Tim Suladze», «Беларусь», «Роисская Фередация», «Javier from Belarus», «Святая Лукер’я Рыгораўна», «Оля», «Признаки жизни», «baj.medi», «Prasviet ПраСвет», «user2020h», «love2020.2020», «Сэмэн Сэмэныч», «madeinminsk», «DM».
Каментары