У турэцкай Антальі кабінка фунікулёра ўпала з вышыні, адзін чалавек загінуў
Пасля аварыі на паветранай дарозе Antalya Teleferik аказаліся заблакаваныя амаль 200 чалавек.
Увечары 12 красавіка ў турэцкай Антальі на фунікулёры адарвалася частка апоры, адна з кабінак упала на скалы. Адзін чалавек загінуў, яшчэ сем атрымалі траўмы, паведамляе «Дождь».
Пасля аварыі на паветранай дарозе Antalya Teleferik аказаліся заблакаваныя амаль 200 чалавек.
Турэцкія ўлады праводзяць выратавальную аперацыю, у якой задзейнічаны больш за 500 супрацоўнікаў, у тым ліку сем верталётаў.
Да раніцы 13 красавіка ратавальнікам удалося эвакуяваць 128 чалавек, на канатнай дарозе застаюцца яшчэ 43, працы працягваюцца.
Каментары