У акупаваным Такмаку ў выніку ўдару УСУ загінулі восем чалавек — тамтэйшыя ўлады
Сярод загінулых было двое дзяцей.
Прызначаны Расеяй губернатар анексаванай Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі заявіў, што ў выніку абстрэлу з боку УСУ ўвечары 12 красавіка загінулі восем чалавек.
Паводле яго слоў, сярод загінулых двое дзяцей.
З-пад завалаў да раніцы былі выратаваны яшчэ пяць чалавек, паведаміў Баліцкі.
Каментары