Наведвальнікі абураныя, кіраўніцтва лічыць, што так і трэба.
Наведвальнікі ГЦ «Магніт» у Мінску выявілі, што ў мужчынскім туалеце стаіць відэакамера. Пры гэтым ніякіх папярэджанняў, што вядзецца здымка, на дзвярах няма.
Адміністратар паверха пацвердзіў, што ў прыбіральні працуе камера.
«У мужчынскай прыбіральні пастаўленыя другія дзверы: там, дзе стаяць кабінкі і пісуары. У нас часта бывала, што спрабавалі зняць люстэркі або сушыльнікі для рук, — кантынгент ходзіць розны. Камера пастаўленая на паверсе толькі ў мужчынскай прыбіральні».
Паводле беларускага заканадаўства, здымка ў туалетных пакоях, душавых, раздзявалках, прымеркавых кабінках і т. п. забароненая. Аднак распаўсюджаныя выпадкі, калі ў туалетах вешаюць макеты камер.
Каментары
п.с. Рэд., а чаму "туалет", а не "прыбіральня"?