Вайна1313

Шквал атак украінскіх беспілотнікаў на расійскія НПЗ рызыкуе парушыць працу сусветных рынкаў нафтапрадуктаў

Згодна са штомесячнай справаздачай Міжнароднага энергетычнага агенцтва, спыненне пашкоджаных нафтаперапрацоўчых заводаў або ўстановак на рамонт на тэрмін ад чатырох да васьмі тыдняў «можа азначаць значныя страты» расійскага экспарту нафтапрадуктаў.

drone attack on the oil refinery атака дронаў на нафтаперапрацочы завод атака дронов на нефтеперерабатывающий завод
Фота: Anton Petrus / Getty Images

Як адзначае выданне Bloomberg са спасылкай на справаздачу Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) у Расіі ў гэтым квартале ў выніку атак украінскіх беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчыя заводы і ўстаноўкі могуць быць адключаны магутнасці на перапрацоўку ад 500 тысяч да 600 тысяч барэляў у дзень.

Спыненне на рамонт прадпрыемстваў на тэрмін ад чатырох да васьмі тыдняў, як адзначаецца ў справаздачы МЭА, «можа азначаць значныя страты», бо міжнародныя рынкі «залежаць ад расійскага экспарту дызельнага паліва, ліграіну і авіяцыйнага паліва, а нафтаперапрацоўчыя сістэмы ў Азіі паглынаюць значныя аб'ёмы прамой і крэкінг-рэшты, каб павялічыць колькасць сыравіны для ўстановак па перапрацоўцы».

Як адзначае МЭА, афіцыйныя штотыднёвыя даныя па аб'ёме вытворчасці на расійскіх НПЗ за канец сакавіка сведчаць, што аб'ём перапрацоўкі нафты склаў ад 5 да 5,2 мільёна барэляў у дзень, а ў першыя дні красавіка — 5,25 мільёна, што значна ніжэй за паказчык у 5,78 мільёна барэляў, якія былі перапрацаваныя ў той жа перыяд мінулага года, але значна вышэй за прагноз МЭА на гэты квартал у 4,6 мільёна барэляў.

паказчыкі перапрацоўкі нафты ў Расіі показатели нефтепереработки в России indicators of oil refining in Russia

Выданне звяртае ўвагу, што некаторыя прадпрыемствы Расіі адносна хутка адрамантавалі пашкоджанае абсталяванне. Па-ранейшаму не працуе толькі Туапсінскі НПЗ, што патрапіў пад атаку ў канцы студзеня. Але незразумела, ці звязана гэта з ударам беспілотніка або з першапачатковым планавым рамонтам. Хутчэй за ўсё, адзначае МЭА, ён адновіць працу ў сярэдзіне мая.

Каб змякчыць наступствы нападаў дронаў напярэдадні сезоннага росту попыту, расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы таксама задзейнічалі рэзервовыя ўстаноўкі па перапрацоўцы нафты або тыя, якія недастаткова выкарыстоўваюцца.

Паводле ацэнак МЭА, здабыча нафты ў Расіі ў другім квартале складзе ў сярэднім каля 9,1 мільёна барэляў у дзень, што на 300 тысяч барэляў у дзень менш, чым у папярэднія тры месяцы.

Каментары13

  • Гульня знайдзi агента пазняка
    13.04.2024
    Не хвалюйцеся, Пазняк ужо выступiў каб луканпз дапамглi расее.
  • Цікава
    13.04.2024
    Брэд. Ці мне падаецца, ці расея спыніла экспарт нафтапрадуктаў ужо больш за месяц?
  • Ёрк
    13.04.2024
    Дарэчы, а дзе ўсе тыя крывадушныя паліткі, асабліва амерыканскі, якія нападпісвалі розныя пагадгенні па пераходу на зялёную энэргетыку, на электрамабілі, а як Украіна пачала знішчаць законыя ваеныя цэлі - расійскія НПЗ, то высветлілася, што яны дагэтуль сядзяць на расійскай паліўнай іголцы, ды яшчэ пачалі скуголіць, каб украінцы перасталі бамбіць расійскія НПЗ. Во дзе крывадушнікі

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →