Пра вызваленне трэнеркі па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуролага і магістаркі педагогікі Аксаны Зарэцкай паведаміла «Вясна».
Выйшла на волю Зарэцкая ў пачатку красавіка. Яе асудзілі на 1,5 года калоніі па абвінавачанні ва ўдзеле ў акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Тэрмін яна адбывала ў гомельскай жаночай калоніі № 4.
На волі жанчыну чакалі двое дзяцей.
Каментары
Таких, к сожалению, не много сейчас в нашей стране.