Грамадства77

«Актуалізаваць і асучасніць». У Гомелі знайшлі яшчэ аднаго нябожчыка для суда

Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў, размаўляючы з дзяржаўнымі прапагандыстамі на месцы пахавання ахвяр расстрэлу нацыстамі цыганскага табару ў вёсцы Віць (колішняга Гноева) Хойніцкага раёна, заявіў пра намер «актуалізаваць гэтую справу, асучасніць яе і накіраваць у суд». 

Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў

На лаву падсудных плануецца пасадзіць былога начальніка Хойніцкай паліцыі Аляксандра Ярмольчыка, які даўно ўжо нябожчык.

Паведамляецца, што восенню 1941 года ён добраахвотна паступіў на службу да нацыстаў, а пры наступленні Чырвонай арміі выехаў разам з імі і пасля жыў на тэрыторыі ФРГ пад прозвішчам Кругер да смерці 27 лістапада 1984 года.

У 1960-70 гадах Ярмольчыка спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў Германіі, але працэс зацягнуўся і асудзіць яго так і не паспелі.

Раней лукашэнкаўскі суд ужо правёў працэс над адным з удзельнікаў спалення Хатыні Уладзімірам Катруком, прагназавана ў хуткім тэмпе вынесшы абвінаваўчы прысуд. Цяпер рыхтуецца новы такі ж працэс — над былым начальнікам Мірскай паліцыі Сымонам Серафіновічам. 

Каментары7

  • Андрусь
    11.04.2024
    Сапраўднае прозвішча гэтага так званага пракурора Гомельскай вобласці - Дворнік. Але ў адрозненне ад ягонага земляка - экс-старшыні аблвыканкама, гэты дзядзечка аказаўся сарамлівы і вырашыў, што з такім прозвішчам, з якім у вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна, адкуль ён паходзіць, ледзь не паўвёскі, пракурорам быць "не пристало", таму ўзяў жончына прозвішча "Марозава" (на мужчынскі лад), фактычна, "выйшаўшы зажон". І гэтая мямля з генеральскім пагонам і жончыным прозвішчам яшчэ там нейкія крымінальня справы ініцыюе...   
  • fdf
    11.04.2024
    ну осудят.. Даже вынесут приговор. Расстрел например....  А дальше что????   ВЕСЬ МИР будер ржать....  Не о людях погибших они думают, плевать они хотели. Весь смысл в ОПРАВДАНИИ собственного существования как режима.... 
  • Пан Усялян
    11.04.2024
    Прапаную пачаць судзіць пацукоў, прусакоў, мух, саранчу, катоў, сабак, галубоў

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграм, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе3

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну4

Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб усеагульным стратэгічным партнёрстве з КНДР1

У Мінску жанчыне нечым не дагадзілі электрасамакаты ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →