Звольнілі з пасады дырэктара Беларускага тэатра лялек Дзмітрыя Сямёнава. Пра гэта калектыў паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.
«Дырэктар тэатра Сямёнаў Дзмітрый Сяргеевіч прызначаны на іншую пасаду. А гэта значыць, што сёння быў яго заключны працоўны дзень», — напісалі супрацоўнікі.
Прычына звальнення не называецца.
Дзмітрый Сямёнаў узначальваў калектыў з 1 снежня 2022 года, а да прыходу ў тэатр працаваў дырэктарам Палаца дзяцей і моладзі «Золак» Мінска.
Гэта ўжо трэці кіраўнік тэатра, звольнены ў Беларусі за апошні месяц. У канцы сакавіка страціў працу дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта, якому не даравалі выканання расійскім калектывам у сценах тэатра песні Віктара Цоя «Перамен». А ў пачатку красавіка быў звольнены мастацкі кіраўнік Віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук.
Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду
«Чорны спіс можа налічваць да тысячы людзей». Што з альтэрнатыўнымі мерапрыемствамі ў Беларусі?
У мінскім Купалаўскім нарэшце прэм’ера па беларускамоўным творы — першая з часоў Латушкі
На сёлетнім «Славянскім базары» пакажуць беларускамоўнага «Гамлета». Але ставіць будзе расеец
На канцэрце ў Мінску людзі спявалі «Перамен!»
Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне
Каментары