Грамадства3333

Маладзенькай беларускамоўнай настаўніцы пагражае да 10 гадоў турмы за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Яе імя з'явілася ў раскладзе судоў.

Дар'я Хмяльніцкая. Фота з апошняга званка. Крыніца: Укантакце

Затрыманай Дар'і Хмяльніцкай 23 гады, родам яна з Мінска. Жыла ў раёне Лошыцы, але вучылася ў 12-й гімназіі ў Мінску.

Пасля паступіла на філфак БДУ на спецыяльнасць «усходняя філалогія», вучыла кітайскую мову. Яе дыплом быў прызнаны адным з найлепшых дыпломаў філфака 2022-га. У 2023-м скончыла магістратуру філфака БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта Дар'я размеркавалася ў Інстытут канфуцыя БДУ.

Таксама яна ўдзельнічала ў конкурсах па напісанні эсэ і перакладах на беларускую мову. Летась яна заняла другое месца на конкурсе «Зярцала словаў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».

@nashanivanews Пачалі судзіць настаўніцу з Мінска #беларусь #учительница #нашаніва #белорусы #бгу #филфак ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Дар'я захапляецца кітайскай культурай і вядзе блог пад нікнэймам «Кніжны цмок», дзе піша ўласныя фанфікі (творы па матывах іншых вядомых кніг, фільмаў, гульняў і г.д.) на беларускай мове і распавядае пра сваё жыццё. Апошняя публікацыя там датуецца 13 мая 2023 года.

Дар'я Хмяльніцкая. Фота: Укантакце

Невядома, калі Дар'ю затрымалі, але, імаверна, увосень 2023-га. Яе вінавацяць па двух артыкулах — ч.1 арт 342 КК і ч. 2 арт. 361-3.

Першы артыкул — арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх. Другі — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне беларусаў для ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці. Яго звычайна даюць тым, хто нейкім чынам дапамагаў Украіне. 

Суд над дзяўчынай пачнецца 22 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары33

  • Щорс
    11.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • FF
    11.04.2024
    З Беларусi, што за лухта? Распавядаю, ніякага вызвалення Беларусі сіламі ПКК, Пагоні, Сахашчыка і г.д. не будзе. Гэта амаль немагчыма.
    І без палітычных крокаў і перспектывы ў гэтага выступу нулявыя. А калі хтосьці з іх зойдзе ў Беларусь, у якой нічога палітычна не змянілася, гэтае падраздзяленне апынецца знішчаным беларускім войскам.
    Але папаўняць шэрагі добраахвотнікаў трэба. І данаціць трэба. Аднак досыць вярзці лухту
  • Беларус з ЕС
    11.04.2024
    З Беларусi, далучайцеся ці дапамагайце данатамі (толькі не з беларускіх картак)

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →