Маянэз не толькі выдатная запраўка для салатаў ці соус для пельменяў, як многія думаюць.
Сродак супраць плямаў на мэблі
Уладальнікі драўлянай мэблі сутыкаюцца з праблемай, калі на яе паверхні застаюцца плямы ад мокрай шклянкі ці кубка. Але мала хто ведае, што яна можа быць вырашаная з дапамогай маянэзу.
Гэты прадукт утрымлівае алей і тлушч, якія аказваюць чароўнае ўздзеянне на драўніну. Яны дапамагаюць выдаліць вадкасць, якую ўвабралі валокны драўніны.
Для таго, каб пазбавіцца плямы на мэблі, дастаткова яе намазаць адной сталовай лыжкай маянэзу і пакінуць на 30-60 хвілін. Пасля гэтага застаецца проста выцерці маянэз мяккай тканінай.
Эксперты абяцаюць, што эфект будзе заўважным. Калі ж пляма знікла не да канца, то працэдуру рэкамендуюць паўтарыць.
Вырашэнне іншых бытавых праблем
Маянэз дапаможа пазбавіцца ад рыпення дзвярэй. Замест спецыяльнага алею, які не ў кожнага ёсць дома, з поспехам можна выкарыстаць гэты прадукт. Дастаткова акуратна змазаць петлі маянэзам і затым выдаліць яго лішкі вільготнай тканінай.
Калі ж вы падчас прагулкі наступілі на жавальную гумку і яна трывала прыклеілася да падэшвы, то ў такой сітуацыі гэты соус таксама дапаможа. Дастаткова змазаць гэтае месца невялікай колькасцю маянэзу і пачаць расціраць. Паступова гумка пачне разрыхляцца і яе можна будзе зняць з дапамогай нажа.
Гэты соус таксама лёгка справіцца з ліпкімі наклейкамі-цэннікамі на пакупках. Дастаткова на іх нанесці невялікую колькасць маянэзу і даць яму ўвабрацца. Наклейку затым можна будзе лёгка прыбраць кавалачкам тканіны ці шчоткаю з мяккім шчаціннем.
Спадзяемся, пасля нашых парадаў вы яшчэ больш палюбіце маянэз.
Каментары
але наконт таго, каб змазаць петлі дзвярэй, дакладна не. можа на пару дзён і хопіць, але потым вы можаце не адчыніць гэтыя дзверы) алей (сланечнікавы ци аліўкавы) стане ліпкі, як клей)
Рэд., я зразумела, чаму не змяшчалі сёння некаторыя каментары. бо я памылялася. ну, блін. я ж не ведаю мовы. адкуль мне ведаць яе? аліва, так?
петлі змазваць толькі алівай. ну можа салам можна яшчэ) не ведаю - не спрабавала - не маю сала.
вось знайшла ў швейнай машынке - Масло индустриальное улучшенное для бытовых механизмов Производственно-торговая фирма ,,Заря" г.Пинск Предназначается для смазывания трущихся и вращающихся частей бытовых механизмов Срок годности не ограничен
што можна намазаць маянэзам, дык гэта... галаву) акрамя жартаў, гэта адна з лепшых масак для валасоў, вядомая з савецкіх часоў. і жаўток і гарчыца, і алей (аліўкавы) - гэта ўсё карысна для валасоў