Яе ўрачыста сустрэлі ў мінскім аэрапорце.
Супрацоўнікі «Белавія» падарылі беларускай касманаўтцы кветкі.
«Марына паказала, што неба — не мяжа, і мы ўпэўненыя ў яе далейшых касмічных дасягненнях! Жадаем зямной радасці, поспехаў і новых захапляльных прыгод», — піша «Белавія» ў сваім тэлеграм-канале.
Марына Васілеўская паляцела ў космас 23 сакавіка (першапачаткова палёт быў адкладзены на двое сутак). 25 сакавіка яна прыстыкавалася на Міжнародную касмічную станцыю (МКС), а 6 красавіка вярнулася на Зямлю.
Каментары