Грамадства

«Вясна»: Аляксандр Кулініч не быў прызнаны палітвязнем, але гэта няважна

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з нагоды смерці за кратамі Аляксандра Кулініча заявіў, што фармальна гэтага чалавека не было ў спісе асоб, прызнаных палітвязнямі, але гэта толькі таму, што праваабаронцы не мелі інфармацыі пра ягоны пераслед.

Аляксандр Кулініч

Безумоўна, Аляксандр Кулініч з'яўляўся палітвязнем, падкрэслівае «Вясна». І такім чынам, гэта ўжо шосты палітзняволены, які памёр за кратамі.

Першы вядомы выпадак смерці палітвязня за кратамі — смерць 50-гадовага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17.

7 траўня 2023 года ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч.

Ноччу 11 ліпеня 2023 года ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў гродзенскай турме №1.

У ноч на 9 студзеня ў калоніі «Віцьба» ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько.

У лютым у калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік — ён меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам, аднак яму ўсё адно прызначылі 3 гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

@nashaniva Памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі падпалкоўнік запаса #лукашенко #беларусь #брест #милициябеларуси #всрб #спецназ #вдв #белорусы #александрлукашенко #новостибеларуси #нашаніва #беларускаямова ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Каментары

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!1

Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты 1

Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы5

У цэнтры Мінска легла на бок машына міліцыі ВІДЭА9

У Мінску будуць судзіць вядомага канцэртнага фатографа

У Ізраілі пры атацы дрона загінуў рэпатрыянт з Беларусі

Інтэрпал выключыў са свайго «чырвонага спісу» рэжысёра Андрэя Гнёта. Але гэта яшчэ не канец справы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Галоўнае
Усе навіны →