Усяго патроху33

У Германіі вызвалілі 83 «зайцоў», якія сядзелі ў турме

Праезд без квітка — крымінальнае злачынства ў краіне.

Станцыя метро «Under der Linden» у Берліне. Фота: Michael Sohn / AP

83 зняволеных, асуджаных за праезд без білета, выйшлі на волю, паведаміла ініцыятыва Freiheitsfonds. Рэч у тым, што ў Германіі праезд без квітка на грамадскім транспарце з 1935 года крымінальнае злачынства, якое можа карацца турэмным тэрмінам, піша Deutsche Welle.

Эксперты лічаць, што каля 3,5 працэнта пасажыраў у краіне ездзяць без квітка.

Зрэшты, за адзін безбілетны праезд нікога ў турму не саджаюць і крымінальную справу не зхаводзяць. У розных землях розныя правілы

У Штутгарце, напрыклад, справу пачнуць, калі «заяц-рэцыдывіст» трапляецца тры разы на год, у Берліне — тройчы на ​​працягу двух гадоў. Але да трох разоў амаль усюды звычайна абмяжоўваюцца штрафам 60 еўра.

Але нават калі «зайцам» пачынаюць займацца паліцыя і пракуратура, як правіла справа заканчваецца да суда — парушальнік плаціць штраф, звычайна ад 300 да 500 еўра, і толькі некаторыя адпраўляюцца на лаву падсудных. І толькі тых, хто не хоча плаціць прызначаны судом штраф, адпраўляюць за краты.

Па артыкуле 265-а адбываюць пакаранне сотні чалавек. У Германіі можна аплачваць штрафы за іншых людзей і выкупляць іх з турмы, чым і займаецца арганізацыя Freiheitsfonds. Актывісты збіраюць данаты і аплочваюць на іх штрафы зняволеных безбілетнікаў.

Палітыкі традыцыйна абвяргалі прапановы перавесці безбілетны праезд у катэгорыю адміністрацыйных правапарушэнняў і такім чынам адвесці ад «зайцаў» пагрозу турэмнага пакарання. Але ў мінулым годзе федэральны міністр юстыцыі Марка Бушман аб'явіў пра дэкрыміналізацыю праезду без білета. Праўда, законапраекта да гэтага часу няма.

Кёльн, Дзюсельдорф, Брэмен, Карлсруэ, Гале і некаторыя іншыя гарады пры гэтым прынялі рашэнне не пераследваць безбілетнікаў. Актывісты Freiheitsfonds заклікаюць дэкрыміналізаваць праезд і ў федэральным маштабе.

Выкупленыя Freiheitsfonds людзі адбывалі пакаранне ў турмах Бадэн-Вюртэмберга, Баварыі, Берліна, Гамбурга, Гесэна, Ніжняй Саксоніі, Паўночнага Рэйна-Вестфаліі, Рэйнланд-Пфальца, Саксоніі, Саксоніі-Анхальт і Цюрынгіі.

Максімальнае пакаранне склала 618 сутак пазбаўлення волі.

Каментары3

  • Не политика
    10.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Не политика
    10.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Батя
    10.04.2024
    [Рэд. выдалена]

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму1

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Усе навіны →
Усе навіны

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі13

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?13

З міжнароднай версіі «Яндэкс Картаў» прыбралі беларускую мову9

У цэнтры Мінска з'явілася астуджальная арка ВІДЭА

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-1009

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?2

Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ1

Вядомы беларускі арбітр апынуўся за кратамі за стварэнне «экстрэмісцкага» чата1

Расіянін сярод белага дня зладзіў дрыфт на праспекце Пераможцаў. ДАІ яго знайшла і прымусіла выбачацца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму1

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму

Галоўнае
Усе навіны →