Свет33

Пашынян заклікаў адмовіцца ад «гістарычнай Арменіі» на карысць рэальнай Арменіі

«Урад і я асабіста прыйшлі да высновы, што гістарычная Арменія і рэальная Арменія не толькі несумяшчальныя, але часцяком супярэчаць адна адной і нават ствараюць сур'ёзныя пагрозы адзін для аднаго», — пра гэта ў парламенце заявіў прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, піша news.am.

Скрыншот відэа news.am

Кіраўнік Кабінета міністраў растлумачыў, што ён і ўрад, доўгі час з'яўляючыся носьбітамі псіхалогіі і традыцый гістарычнай Арменіі, толькі ў 2022 годзе зафіксавалі, што ключавы фактар бяспекі Арменіі — міжнародна прызнаныя межы, міжнародна прызнаная тэрыторыя Арменіі — ігнаруецца.

«Хоць дэбаты, якія праходзяць у гэтай зале з 2021 года, могуць здацца грамадскасці апалітычнымі і бессэнсоўнымі, на самай справе яны маюць сур'ёзны змест і стратэгічную глыбіню, бо ў гэтых дэбатах сутыкаюцца два пункты гледжання», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Адзін з гэтых пунктаў гледжання Пашынян падвёў пад формулы гістарычнай Арменіі, другі — рэальнай Арменіі. Гэтыя дэбаты пачаліся пасля вайны 2020 года.

«Да 44-дзённай вайны ў Арменіі існаваў грамадска-палітычны кансэнсус у дачыненні да таго, што гістарычная і рэальная Арменія могуць нават узмацняць адна адну. Гэты пункт гледжання быў прымальны і для кіроўнай большасці, і для мяне асабіста», — дадаў ён.

Нікол Пашынян растлумачыў, што толькі пасля вераснёўскіх ваенных дзеянняў 2023 года канчаткова пераканаўся, што фіксацыя міжнародна прызнанай тэрыторыі Арменіі можа стаць вырашальным у гарантаванні бяспекі краіны.

З гэтага моманту пачаўся актуальны палітыка-псіхалагічны працэс, які кіраўнік урада назваў працэсам дэлімітацыі паміж сапраўднай Арменіяй і гістарычнай Арменіяй. «Гэты працэс не лягчэй, чым працэс дэлімітацыі мяжы паміж Арменіяй і Азербайджанам», — падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр прыйшоў да высновы, што гістарычная Арменія не прызнае тэрытарыяльную цэласнасць рэальнай Арменіі, паколькі тэрытарыяльная цэласнасць рэальнай Арменіі з'яўляецца абмежавальным фактарам для гістарычнай Арменіі.

«У гэтым сэнсе гістарычная Арменія воляй-няволяй пераклікаецца з шэрагам краін, якія прэтэндуюць на рэальны суверэнітэт і тэрыторыі Арменіі, бо тэрытарыяльная цэласнасць рэальнай Арменіі, міжнародна прызнаная мяжа з'яўляюцца такім жа абмежавальным фактарам для апетытаў гэтых краін», — сказаў на заканчэнне Нікол Пашынян.

Нагадаем, што ў верасні 2023 года ў ходзе маланкавай вайны капітуляваў Нагорны Карабах, а армянскае насельніцтва эвакуявалася ў Арменію, а прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў урачыста потым узняў сцяг Азербайджана ў Ханкендзі (Сцепанакерце).

Сёння Пашынян заявіў, што ва ўладаў Нагорнага Карабаху была магчымасць уступіць у дыялог з Азербайджанам, аднак яны не пайшлі на гэта.

«Магчымасць пачаць размову з Азербайджанам была яшчэ на еўрапейскіх пляцоўках, аднак Нагорны Карабах не пайшоў на гэта, бо забаранілі. І гэта не я забараніў. Я б не змог і не захацеў», — сказаў Пашынян.

Ён так і не патлумачыў, хто менавіта забараніў Сцепанакерту весці дыялог з Баку. Ён таксама лічыць, што некаторыя колы ў Нагорным Карабаху не змаглі адэкватна рэагаваць на сітуацыю, якая склалася.

Каментары3

  • ff
    10.04.2024
    Хто забаранiу, хто усюды муцiць воду -россотрудничество.
  • Вася
    10.04.2024
    Усё гэта называецца абмен тэрыторыі на мір
  • Тугрик
    10.04.2024
    Нужно вернуть земли Азербайджану для коридора в Нахичевань.

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл16

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам20

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба4

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты12

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

Хутка суд над мужчынам з «тэрарыстычнага спісу». Верагодна, справа тычыцца каментароў, але яму пагражае да 12 гадоў

Ігар Случак напісаў рэзкі каментар пра рускамоўных беларусаў. Не вытрымаў нават Пазняк114

Трамп афіцыйна прыняў намінацыю кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл16

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →