Свет11

Прэм'ерам Ірландыі абралі маладога палітыка, які вельмі хутка ходзіць і вельмі хутка гаворыць

Парламент Ірландыі зацвердзіў новага прэм'ер-міністра, 37-гадовага Саймана Харыса. Ён стаў самым маладым прэм'ерам, які калі-небудзь узначальваў гэту краіну, піша Бі-бі-сі.

Сайман Харыс вітае журналістаў пасля абрання яго прэм'ерам Ірландыі. Фота: Peter Morrison / AP

Гэта прызначэнне адбылося пасля афіцыйнай адстаўкі яго папярэдніка Леа Варадкара. Харыс сказаў, што ўчорашні дзень стаў для яго «зусім асаблівым», і паабяцаў зрабіць усё, каб узначалены ім кааліцыйны ўрад працаваў у духу «адзінства, супрацоўніцтва і ўзаемнай павагі».

У першым жа выступе пасля абрання ён заявіў, што мае намер прыкласці максімум намаганняў для таго, каб «апраўдаць аказаны яму давер», паабяцаў усяляк падтрымліваць «пагадненні Вялікай пятніцы» аб мірным урэгуляванні канфлікту ў Паўночнай Ірландыі і заклікаў сваіх суграмадзян «не паддавацца песімізму».

Партыя Фінэ Гэл, якую Харыс узначаліў пасля адстаўкі Варадкара, уваходзіць у кааліцыю з Рэспубліканскай партыяй Фіяна Файл і Партыяй зялёных.

Нягледзячы на заклікі апазіцыі абвясціць датэрміновыя выбары, Харыс ужо даў зразумець, што яго ўрад мае намер працаваць поўны тэрмін, а ўсеагульныя выбары пройдуць, як і было запланавана, у сакавіку наступнага года.

«Цішак» з «Тыктока»

У 2012 годзе, на пасяджэнні аднаго з камітэтаў ірландскага парламента, атмасфера накалілася да такой ступені, што некаторыя выступы перараслі ў хрыплыя крыкі.

Нечакана праз усеагульны хаос прарваўся спакойны голас: «Расслабцеся, — сказаў 25-гадовы Харыс, — давайце ўсё гэта спынім».

Гэтая заява добра збянтэжыла яго старэйшых калегаў, бо Харыс ужыў дзеяслоў «chillax» — адносна нядаўнае слова, складзенае з chill out (супакойся) і relax (расслабся).

Некаторыя збянтэжаныя парламентарыі, якія змоўклі ад здзіўлення, нават задаліся ўслых пытаннем, ці не з'яўляецца слова chillax лацінскім. Здарэнне трапіла ў газетныя загалоўкі, а сам Харыс сказаў у інтэрв'ю адной з газет, што ўсе маладыя людзі ведаюць, што гэта за слова, як бы намякнуўшы, што яго калегам варта было б ісці ў нагу з часам.

Аднак сам ён за мінулыя з гэтага дня 12 гадоў расслабляцца так і не навучыўся, і, па агульным меркаванні, прагнуў заняць найвышэйшую палітычную пасаду ў краіне яшчэ ў падлеткавым узросце.

Ён выдатна ведае, як выкарыстоўваць сацсетку ў сваіх мэтах, за што і атрымаў мянушку «Цішак» з «Тыктока». (на гэльскай — другой афіцыйнай мове краіны — прэм'ер-міністр Ірландыі называецца Taoiseach (вымаўляецца «цішак»)).

Імклівы шлях наверх

Цяперашні прэм'ер Ірландыі нарадзіўся ў беднай сям'і. Яго бацька быў таксістам, а маці працавала памочнікам настаўніка ў школе для дзяцей з праблемамі ў развіцці.

Адзін з міністраў кабінета, Ніл Рычманд, які асабіста ведае Харыса вось ужо на працягу 20 гадоў, сказаў, што яшчэ ў школе Харыс быў заўзятым удзельнікам дэбатаў, напісаў у 13 гадоў п'есу і з самага ранняга ўзросту быў сапраўдным працаголікам.

«Працоўнай этыцы яго навучылі бацькі: працаваць, працаваць і працаваць. Сайман літаральна апантаны палітыкай: заўсёды вельмі спяшаецца, вельмі хутка ходзіць і вельмі хутка гаворыць», — распавёў Рычманд.

Можна сказаць, што палітычнае жыццё Харыса пачалося ў 15 гадоў. У яго малодшага брата сіндром Аспергера (разлад аўтычнага спектру), і Харыс стаў актыўна лабіраваць палітыкаў для таго, каб палепшыць умовы лячэння і дапамогі такім дзецям.

У 2009 годзе ён быў абраны ў Раду графства Уіклоу, атрымаўшы рэкордную колькасць галасоў выбаршчыкаў. Да сваёй працы будучы прэм'ер ставіўся вельмі сур'ёзна і старанна і не грэбаваў асабіста грукацца ў дзверы грамадзян, каб лепей даведацца, што іх больш за ўсё хвалюе.

У 2011 годзе ён стаў самым маладым членам парламента, а ў 2016 ужо займаў пасаду міністра аховы здароўя. Гэта прызначэнне сінекурай не было і хутчэй магло прывесці да заканчэння палітычнай кар'еры, а не да яе прасоўванні.

Харысу ўдалося ацалець, але не перастроіць ахову здароўя. На гэтай пасадзе ён курыраваў ірландскі рэферэндум за адмену забароны на аборты. Праціўнікі забароны перамаглі, атрымаўшы дзве траціны галасоў выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні.

Акрамя таго, на яго долю прыйшоўся і пачатак пандэміі Covid -19.

У 2020 ён стаў міністрам вышэйшай адукацыі (значна больш спакойная пасада) і прыклаў нямала намаганняў да таго, каб прыцягнуць на свой бок дэпутатаў ад сваёй партыі і яе актывістаў.

У 2022 годзе ён вітаў зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага да ірландскіх студэнтаў.

«Хоць Ірландыя з'яўляецца нейтральнай краінай, мы не з'яўляемся і не можам дазволіць сабе быць маральна ці палітычна нейтральнымі ў гэтым пытанні. Вось чаму мы працягнем падтрымліваць санкцыі ЕС супраць Расіі, каб прыцягнуць яе лідараў да адказнасці за іх дзеянні, і праз наша сяброўства ў Радзе Бяспекі ААН працягнем заклікаць іх неадкладна спыніць вайну ва Украіне», — заявіў Харыс, падтрымаўшы тым самым палітыку Леа Варадкара, які сам прыязджаў у Кіеў.

Ірландыя, краіна з насельніцтвам у крыху больш за 5 мільёнаў чалавек, прыняла больш за 100 тысяч украінскіх бежанцаў.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    14.04.2024
    [Рэд. выдалена]

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл2

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына8

Рыжанкоў: Для Літвы галоўнае — забіць любыя зародкі ліцвінізму10

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Эмануэлем Макронам12

Экс-прэм'ер Сяргей Румас з'явіўся на пахаванні Вергеенкі ФОТАФАКТ6

Рыжанкоў: У мяне і бабуля, і мама былі чыстымі полькамі52

Пуцін прапанаваў Ірану рэкордныя аб'ёмы расійскага газу са зніжкай 75%5

Лідар чэмпіянату Беларусі вылецеў з нятопавага еўракубка ўжо на першай стадыі кваліфікацыі

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы19

У Пінску пенсіянер уцякаў з месца ўчыненага ім наезду і па дарозе падбіў яшчэ дзве машыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл2

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →