Грамадства66

Адкрыты збор на дапамогу цяжка хвораму беларускаму журналісту. Патрабуецца трансплантацыя печані

«Байсол» абвясціў дабрачынны збор ветэрану беларускай журналістыкі Вадзіму Доўнару.

Вадзім Доўнар — вядомы беларускі журналіст. Ён нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Працаваў у «БДГ» (Беларуская дзелавая газета), на Радыё Рацыя, у «Беларускай газеце», на ўкраінскім тэлеканале ATR і ў іншых вядомых выданнях. Удзельнічаў у Майдане і ў Блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам Вадзім быў адміністратарам тэлеграм-канала Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».

Год таму Вадзіму паставілі дыягназ, лячэнне якога патрабуе трансплантацыю печані. Аперацыю правядуць у Польшчы па страхоўцы ў жніўні-верасні. Але праблема ў тым, што Вадзім страціў працаздольнасць і мае патрэбу ў штодзённым медыцынскім абслугоўванні, каб захаваць працу іншых жыццёва важных органаў.

Фонд BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы

Фонд адкрывае гэты збор, каб забяспечыць мужчыну годны дагляд да аперацыі.

Сума збору:

  • €6000
    6 месяцаў падтрымкі з разліку €1000 у месяц.
    Грошы патрэбныя на лячэнне і медыкаменты.

Дапамагчы Вадзіму Доўнару

Каментары6

  • Капец
    10.04.2024
    Вадзім Доўнар у ФБ, 🤮🤮🤮 Няхай данацяць аднадумцы.
  • мясцовы2
    10.04.2024
    🤮🤮

    Няхай сваёй камарыльяй васільева-муждабаеў-парфёнаў самі сабе данацяць на лячэньне. А на рэшту хай да псіхіятра сходзяць на прыём.
  • бабруйчанін
    10.04.2024
    Зімоускі таксама " вецеран бЭжурналіст"байсол??? ??З 2020 і да апошняга дзесці так сябе паводзіл ...

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →