Аляксандр Чэферын. Фота: AP Photo/Christophe Ena

Аляксандр Чэферын. Фота: AP Photo/Christophe Ena

Прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чэферын растлумачыў, чаму беларускія зборныя і клубы, у адрозненне ад расійскіх, не былі адхіленыя ад выступленняў на міжнароднай арэне.

Чэферыну нагадалі, што міністарка ўнутраных спраў Германіі Нэнсі Фезер у 2022 годзе заклікала адхіліць ад міжнароднага футбола і Беларусь. Кіраўнік УЕФА ў адказ заявіў, што ніводзін палітык не будзе яму загадваць, як рабіць, паведамляе nfolibre.es.

«Я супраць байкотаў, не люблю ні байкоты, ні забароны. Але ў выпадку з Расіяй проста не было іншага выйсця, і мы ўсе павінны паспрабаваць дапамагчы спыніць гэтую вайну, гэта вар'яцтва. Але што тычыцца Беларусі, то некалькі палітыкаў напісалі нам, каб усе, хто дапамагаў Расіі, былі адхіленыя. Цяпер я задаю пытанне: ці дапамагаюць Расіі тыя, хто купляе газ? Ці варта адхіляць усе еўрапейскія краіны, нават самыя топавыя, якія працягваюць купляць газ?» — задаўся пытаннем Чэферын.

На думку кіраўніка еўрапейскага футбола, геастратэгічныя праблемы павінны вырашаць палітыкі, а патрабаваць ад спартыўных арганізацый выконваць працу палітыкаў — гэта папулізм.

Чэферын заўважыў, што палітыкі звычайна дасылаюць яму лісты перад выбарамі. Пасля кампаніі яны супакойваюцца.

Усе зборныя і клубы з Расіі былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў праз расійскую агрэсію супраць Украіны. Беларускія каманды працягваюць выступаць, аднак правядзенне міжнародных матчаў на тэрыторыі Беларусі забаронена.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт УЕФА: Беларуская федэрацыя футбола не звязаная з рэжымам Лукашэнкі

З Балгарыяй пачнем, Балгарыяй і скончым

Кіраўніку УЕФА дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін. Але яму не надта хочацца

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9