Яго ўтрымліваюць у вайсковай часці і збіраюцца перавезці ў Расію.
Расейца Анатоля Шчацініна, які адмовіўся ваяваць і пакінуў Расію, выкралі ў горадзе Гюмры супрацоўнікі расійскай вайсковай паліцыі.
Мужчыну ўтрымліваюць на тэрыторыі 102-й вайсковай базы і рыхтуюць да адпраўкі самалётам у Расію, паведамляюць «Важные истории».
Праваабаронцам пакуль невядома, пры якіх абставінах выкралі Шчацініна. Аднак яны заяўляюць, што такое затрыманне супярэчыць законам Арменіі.
У снежні 2023 года ў тым жа Гюмры расійскія вайскоўцы выкралі Дзмітрыя Сетракова, які ўцёк з войска праз нежаданне ваяваць ва Украіне. Неўзабаве яго даставілі ў Расію, дзе будуць судзіць за дэзерцірства.
«Атака на прававую сістэму Арменіі». Расійскія вайскоўцы на тэрыторыі Арменіі затрымалі расіяніна, які адмовіўся ваяваць
Арменія афіцыйна папрасіла Расію вывесці сваіх памежнікаў з ерэванскага аэрапорта
Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі
«АДКБ не рухне». Лукашэнка пракаментаваў выхад Арменіі з гэтай арганізацыі
Арменія «замарозіла» ўдзел у АДКБ
Каментары