У Мінскім раёне на прыбіранне камянёў з палёў мабілізавалі асуджаных на «хатнюю хімію»
Чыноўнікі вырашылі не паўтараць памылак калег з Гродна.
Беларусаў, якія адбываюць «хатнюю хімію», адправілі прыбіраць камяні з поля каля вёскі Марыпаль Самахвалавіцкага сельсавета, паведамляе pristalica.by.
Па словах начальніка крымінальна выканаўчай інспекцыі Мінскага РУУС Юліі Кульчыцкай, да працы прыцягваюць тых, у каго няма афіцыйнай працы. У іншыя поры года асуджаных адпраўляюць прыбіраць лісце, смецце або снег.
Усяго на полі ў гэты дзень працавалі 20 чалавек. Ці плацяць ім за працу, не паведамляецца.
Пытанне аб шматлікасці камянёў на палях падняў Аляксандр Лукашэнка падчас нядаўняга візіту ў Гродзенскую вобласць. Ён нават пагражаў за гэта кіраўніку аблвыканкама Уладзіміру Караніку і свайму памочніку па вобласці Юрыю Караеву турмой.
Пасля ад'езду Лукашэнкі на ўборку камянёў на Гродзеншчыне масава мабілізавалі бюджэтнікаў, вучняў і студэнтаў.
Каментары