Свет

У расійскім Арэнбургу ўключылі сірэны і запатрабавалі эвакуявацца

У Арэнбургу ўключылі сірэны і запатрабавалі ад жыхароў тэрмінова з'ехаць з небяспечных раёнаў. За ноч узровень вады падняўся на 25 см, да небяспечнага ўзроўню засталося 33 см.

AP Photo

У Арэнбургу прагучала сірэна, узровень вады ў рацэ Урал наблізіўся да небяспечнай адзнакі і складае 897 см, піша РБК.

«Усім, хто знаходзіцца ў зоне магчымага падтаплення, неабходна неадкладна эвакуявацца», — запатрабавалі ўлады.

У Арэнбургу ўзровень вады падняўся за ноч на 25 см, да дасягнення небяспечнай адзнакі застаецца 33 см.

Улады чакаюць, што ў наступныя суткі ўзровень вады ў рэках Урал і Сакмара вырасце на 5-40 см, з-за чаго будуць падтоплены некалькі раёнаў Арэнбурга, населеныя пункты Паўднёвы Урал, Горны, Фарштат, Вясновы, Кавальскі, Нежынка і іншыя.

«Сітуацыя з паводкай у Арэнбургу працягвае пагаршацца. Вада ва Урале і Сакмары прыбывае і захоплівае ўсё больш тэрыторый, размешчаных у патэнцыйных зонах падтаплення», — прызналі ў мэрыі. У найбліжэйшыя дні горад сутыкнецца з беспрэцэдэнтнай паводкай, папярэдзілі ўлады горада.

Узровень вады ў Орску, часткова затопленым з-за паводкі ракі Урал, знізіўся на 35 см, паведаміла прэс-служба ўрада Арэнбургскай вобласці. Цяпер вада дасягае адзнакі 928 см. небяспечным лічыцца ўзровень вады 700 см.

Да раніцы 9 красавіка ў вобласці падтопленыя 10,3 тыс. жылых дамоў і 12,8 тыс. прысядзібных участкаў, стыхія закранула 27 муніцыпалітэтаў і 73 населеныя пункты. Эвакуявана 6,4 тыс. чалавек, у тым ліку 1,7 тыс. дзяцей.

Орск — сярод найбольш пацярпелых: там падтапіла амаль 7 тыс. дамоў з прысядзібнымі ўчасткамі, эвакуявана 2,4 тыс. чалавек, сярод іх каля 800 дзяцей.

Каментары

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ2

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы14

Беларусы запусцілі новую платформу для краўдфандынгу3

Памёр Мікалай Дамашкевіч6

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі»1

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах42

У найлепшых традыцыях Агаты Крысці. Загінулых у гатэлі ў Бангкоку в'етнамцаў атруцілі цыянідам

Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан8

Гіганцкая бліскавіца ўдарыла ў шматпавярховы дом у Баранавічах ВІДЭА1

Сёння апошні дзень прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэт. Будзе горача ў прамым і пераносных сэнсах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ2

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →