Свет77

«Ісламская дзяржава» пагражае правесці тэракты падчас чвэрцьфіналаў Лігі чэмпіёнаў

Першыя матчы ўжо сёння.

Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» пагражае правесці тэракты на гульнях 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў па футболе сезона 2023/24. Пра гэта паведамляе championat.com.ua са спасылкай на Marca.

Рэсурс, адказны за распаўсюд паведамленняў арганізацыі, апублікаваў фота з узброеным чалавекам і назвамі стадыёнаў, на якіх пройдуць чвэрцьфінальныя матчы ЛЧ на гэтым тыдні: «Эмірэйтс» у Лондане, «Парк дэ Прэнс» у Парыжы, «Метрапалітана» і «Сант'яга Бернабеў» у Мадрыдзе.

На фота напісана: «Забіць іх усіх».

Паводле інфармацыі Marca, органы бяспекі ўжо праінфармавалі «Рэал» пра пагрозу з боку ІД. Зараз прыняты ўзмоцненыя меры бяспекі, бо Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі прысвоіла гэтаму матчу катэгорыю «з павышанай рызыкай».

Сёння ў 1/4 фіналу гуляюць «Рэал» Мадрыд — «Манчэстэр Сіці» і «Арсенал» — «Баварыя».

Заўтра згуляюць ПСЖ — «Барселона» і «Атлетыка» Мадрыд — «Барусія».

Каментары7

  • Жэка
    09.04.2024
    Трэба даць ім яшчэ больш грошай. Байдэн, давай яшчэ!
  • Фунцік
    09.04.2024
    Хто стаіць за гэтай Ісламскай дзяржавай?
  • Адказ
    09.04.2024
    Фунцік, ФСБ Расеі

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ6

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Выходзіць з друку кніга пра легендарны рок-гурт «Нейра Дзюбель». Адкрыты папярэдні заказ1

Блогерка-ябацька лямантуе, што ёй пагражаюць чыноўнікі18

Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым3

Пасля замаху на Трампа жанчыны-агенты Сакрэтнай службы сталі мішэнню сексісцкіх нападак28

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы14

Беларусы запусцілі новую платформу для краўдфандынгу3

Памёр Мікалай Дамашкевіч6

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі»1

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ6

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →