Грамадства66

«Я ніколі не плаціў бандытам». Вялікае інтэрв'ю з кіраўніком рэквізаванай сеткі клінік «Новы зрок»

Алег Каўрыгін расказаў Радыё Свабода пра нацыяналізацыю ягоных цэнтраў у Беларусі, стасункі бізнэсу і ўлады і цану «водкупу» ад крымінальных спраў, а таксама пра затрыманне Інтэрпалам.

Як улады забралі клінікі «Новы зрок»

«17 студзеня 2023 году больш за 150 супрацоўнікаў сілавых структур адначасова ўвайшлі ва ўсе клінікі за пяць хвілін да закрыцьця. І шляхам прэсінгу, шляхам катаваньняў, а некаторыя супрацоўнікі былі адпушчаныя з допытаў а 5 гадзіне раніцы (начныя допыты ў прынцыпе забароненыя), выціснулі паказаньні, што нібыта ёсьць нейкія заробкі ў канвэрце. І гаворка ішла аб вельмі нязначнай суме. Ім патрэбна была нейкая зачэпка, каб зайсьці на прадпрыемства.

Сытуацыя стала разьвівацца так, што заблякавалі рахункі. Чым плаціць за электраэнэргію? Гэтае блякаваньне зьяўляецца цалкам незаконным дзеяньнем: нават калі такое адбываецца, людзям усё роўна павінна выплачвацца заработная плата, давацца грошы на аплату камунальных паслуг, таму што лякарня — гэта працэс, які нельга спыніць. Гэта ня фабрыка, дзе можна націснуць выключальнік і проста не выпускаць прадукцыю».

«Стаяла канкрэтная мэта, якая палягала проста ў адным: забраньні актываў у замежнай кампаніі, якая мела цесныя сувязі зь Літоўскай Рэспублікай, Вялікай Брытаніяй, усе пастаўкі ішлі з Захаду. Шэраг супрацоўнікаў, якія працавалі ў кампаніі, удзельнічалі ў падзеях 2020 году».

«Я сутыкнуўся з праблемай, з поўнай адсутнасьцю магчымасьці аказаньня юрыдычнай дапамогі. Да нашага юрыста прыйшлі сілавыя структуры (людзі былі ў цывільным) і канфіскавалі ўсю дзелавую дакумэнтацыю за апошнія 15 гадоў, дзелавую перапіску. Пасьля гэтага ўсе адвакаты адмаўляліся з намі працаваць у Беларусі. Адзінае выйсьце — знайсьці нейкіх ліквідатараў, але і тут мы сутыкнуліся з тым, што і ліквідатары ня хочуць працаваць. Як толькі прыходзіла каманда, іх выклікалі на допыты і пагражалі пазасудовымі расправамі».

Пра затрыманьне Інтэрпалам

«Мяне паставілі ў чырвоны сьпіс Інтэрполу, які мае на ўвазе вышэйшую ступень небясьпекі, прыраўнялі да людаеда. Я ехаў на суд у Беларусь, быў спынены на кантролі, затрыманы паводле працэдуру, якая ёсьць у Інтэрполу.

Пазбавіць ад ордэра можа толькі суд. У мяне гэта заняло адзін дзень. Правёў яго ў кампаніі паліцыянтаў, якія разумелі, што гэта ўсё як мінімум няпраўда, як максымум яны выказвалі мне спачуваньне і дапамога. Мой суд цягнуўся 15 хвілін, потым адпусьцілі. Цяпер будзе працэс, каб зьняць гэтую картку Інтэрполу».

Пра стасункі бізнэсу і ўлады

«Натуральна, я ведаю бізнэсоўцаў, якія мелі сувязі з Лукашэнкам. Я зь імі знаёмы як з пацыентамі. Маглі паразмаўляць, выпіць кавы. Не сакрэт, што ўвесь буйны бізнэс у Беларусі ідзе паводле арабскай мадэлі. У ААЭ існуе цэнтар, які адсочвае бізнэсы ад аднаго мільёна і складае дакладныя звесткі. У Беларусі створаны інфармацыйна-аналітычныя цэнтры, якія выконваюць, відаць, такія ж функцыі. Калі бізнэс прыносіць нейкія дывідэнды, празрысты, на далоні, то для іх зь ім можна рабіць усё што заўгодна. Атрымаць разьвіцьцё і скокнуць наперад магчыма толькі прымяняючы тэхналёгіі і зносіны зь дзяржаўнымі структурамі. Яркі прыклад — кампанія «Табакерка». У мяне лёгкае пачуцьцё гідлівасьці да такога бізнэсу, не лічу яго сумленным. Гэта проста карупцыя, крадзеж, лабізм. У нас быў абсалютна просты, чысты бізнэс: чалавек мог выбраць — пайсьці атрымаць паслугу ў дзяржаўнай лякарні ці ў прыватнай».

«У мяне няма ніякіх палітычных патрабаваньняў. Я будую лякарні. Больш за тое, нават вось зараз гэтая палітычная справа не падштурхне мяне займацца палітыкай. Я проста расказваю, што могуць зрабіць са звычайным чалавекам дзеля грошай».

«Ня бачу цэнтралізаванай улады, аднаго чалавека, які можа ахапіць усё. Я думаю, што пад гэтай падліўкай наносіцца велізарная шкода краіне, людзям, проста набіваюцца кішэні тым чыноўнікам, якія ў гэтым удзельнічаюць».

«Галіна мікрахірургіі проста разбураная. І калі б яны сказалі, што «зразумелі сваю памылку, акажам вам дапамогу» і калі б у мяне зьявілася жаданьне, дык нават спэцыяліст добрага ўзроўню будзе аднаўляць гэта пяць гадоў. Але вы маеце рацыю ў тым, што нястача грошай прымушае кідацца ў нейкіх незразумелых рухах і ад гэтага атрымліваць яшчэ большыя праблемы».

«Расказвалі гісторыю, што ў раёне быў завод, які абвінавацілі ў нейкай дробязі, але ён даваў 40 працэнтаў падаткаў у бюджэт. Гэта зачапіла юрыста, які займаўся гэтай справай, ён прыйшоў на прыём да міністра эканомікі, пачаў казаць, што, калі закрыеце гэты завод, ня змогуць утрымліваць гэты раён, бо ўсё залежыць ад падаткаў, якія плаціць гэты чалавек. Няма такога паняцьця «дзяржаўныя грошы», гэта падаткі, якія плацяць людзі, народныя грошы. Скончылася ўсё тым у кабінэце, што ён (міністар эканомікі. — Рэд.) сказаў: «Мне ўсё роўна». А выйсьце знайшлі ў тым, што далучылі гэты раён да іншага. Навесілі падатковую нагрузку на іншы раён. Што ж гэта такое?»

Чаму вырашыў не плаціць «водкуп» уладам

«Сумы на водкуп былі вялізныя. За тое, каб проста выйсьці, — 30 мільёнаў даляраў, плюс штрафу 20 мільёнаў даляраў. Гэта зь першых вуснаў чалавека, зь якім я размаўляў. Ён, на жаль, памёр, але ён быў маім сябрам.

Мне 55 гадоў. Я прайшоў 90-я, але ніколі не плаціў бандытам. А для мяне што бандыт, які прыходзіць са зброяй у руках патрабаваць нечага, што чыноўнік з пасьведчаньнем бандыт. У іх там унутры ёсьць паняцьце, што я недамоваздольны. Я не плачу. Галоўная мэта, каб ім далі хабар. Нейкую частку ў бюджэт, але галоўнае ім. Захаваць частку бізнэсу там — гэта для мяне тое самае, як прадаць частку сумленьня».

Што рабіць бізнэсоўцам у Беларусі

«Вельмі розныя сытуацыі. Я б з задавальненьнем парэкамэндаваў інвэстарам згарнуць бізнэс і пайсьці зь Беларусі. Але спэцыялізаваны будынак і сацыяльная адказнасьць перад пацыентамі прымушала нас працаваць. Мы бачылі, што можа быць такі зыход, мы чакалі, што так могуць зрабіць».

«Той, хто працаваў у Беларусі, зможа спакойна, узяўшы сябе ў рукі, працаваць у любой іншай краіне. Я б рэкамэндаваў мяняць лякацыю».

«Калі кардынальна нельга зьмяніць сваё жыцьцё ў краіне, то трэба падумаць аб адыходных шляхах. Я не выпадкова выехаў зь Беларусі (гэта ня першы перасьлед Алега Каўрыгіна з боку беларускіх уладаў, яшчэ раней яго абвінавачвалі ў кантрабандзе абсталяваньня, аднак у 2016 годзе крымінальную справу супраць яго закрылі. — Рэд). Лепш гэта рабіць загадзя, а не тады, калі за цябе ўзяліся. Я лічу, што калі чалавек не запэцкаўся з уладамі агульнай справай, то бізнэс у эміграцыі можна весьці».

Ці будзе падаваць у міжнародны суд супраць Беларусі

«Думаю, што будзем гэта рабіць ад інвэстараў. Але мы цяпер у вельмі дзіўнай сытуацыі: няма ніякай сувязі з тым, што адбываецца з прадпрыемствамі. Узялі на працу дырэктара, каб ён кіраваў, — праз тры гадзіны яго забралі проста з працы і павезьлі на допыт. Ніякага кіраваньня няма, яны ўсіх запалохалі».

«Калі мы атрымаем на рукі факты фактычнага крадзяжу ўласнасьці, дакумэнты, натуральна, будзе кансультацыя зь юрыдычнымі кампаніямі, якія прымуць меры для таго, каб кампэнсаваць гэтую шкоду. Калі будзе прызнана, што дзяржава Рэспубліка Беларусь дапусьціла патураньне сваім органам, будзе спаганяцца шкода з уласнасьці краіны па ўсім сьвеце. Першыя кансультацыі гавораць аб тым, што шанцы на посьпех вельмі вялікія».

Каментары6

  • Закон дыктатур
    09.04.2024
    Правільна зрабілі
  • Шмалекс
    09.04.2024
    alex, давай iдзi ты дасвiданiя г..но лукашэнкаускае
  • alex
    09.04.2024
    Шмалекс, iдзi далей цалуй уладу у дупу разам з гэтым пiзнисменам.

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ8

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Нацыі — гэта архаізм, і трэба перагарнуць старонку? Зусім не, сцвярджае польскі прафесар9

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?6

Фінскія і шведскія пілоты перахапілі расійскія знішчальнікі над Балтыйскім морам

У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей1

У Расіі сканчваюцца велізарныя запасы савецкай зброі. Магчыма, ёй давядзецца згарнуць наступальныя дзеянні22

Выходзіць з друку кніга пра легендарны рок-гурт «Нейра Дзюбель». Адкрыты папярэдні заказ1

Блогерка-ябацька лямантуе, што ёй пагражаюць чыноўнікі19

Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым3

Пасля замаху на Трампа жанчыны-агенты Сакрэтнай службы сталі мішэнню сексісцкіх нападак28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ8

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →