Супрацоўнікі сайта Reform.by выступілі з трывожнай заявай.
«Дарагія сябры, беларускі рэжым, нарэшце, пачаў татальны пагром даменнай зоны. By. ААЦ змяніў інструкцыю аб рэгістрацыі даменных імёнаў і цяпер «па законе» анулюе наш дамен літаральна праз некалькі гадзін. Што мы будзем рабіць?
Па-першае, пасля анулявання дамена мы ўключым сайт на дамене reform.news. Ён таксама ўжо заблакаваны ў Беларусі, але непадкантрольны ўладам у Мінску. Магчыма, будуць часовыя тэхнічныя праблемы пры пераездзе, але мы абяцаем усё хутка вырашыць. Занясіце reform.news у закладкі, каб не забыцца.
Па-другое, мы будзем трымаць вас у курсе падзей у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках. Падпішыцеся!» — паведамляе рэдакцыя.
Каментары