Свет66

Жыхары Вязьмы даўно казалі — ён абрынецца. Што вядома пра мост, які абваліўся на Смаленшчыне

У Вязьме абрынуўся Панінскі мост, і перакрыцці ўпалі на чыгуначную магістраль, якая злучае Мінск і Маскву. У выніку абвалу загінула жанчына, якая ў гэты момант ехала па пуцеправодзе. Яшчэ некалькі чалавек пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Гісторыя гэтага моста — наглядная ілюстрацыя таго, што бывае, калі ўлады і народ захопліваюцца ідэямі «збірання земляў» замест таго, каб дбаць пра элементарны парадак на той бяскрайняй тэрыторыі, якую яны ўжо маюць. 

Фота: Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура

Вязьма размешчаная ў 175 кіламетрах ад Смаленска. Гэта буйны чыгуначны вузел на Беларускім напрамку Маскоўскай чыгункі. Праз Вязьму праходзіць адзіны прамы чыгуначны перагон, які злучае Брэст і Маскву. Гэты шлях актыўна выкарыстоўваецца ў тым ліку і для перавозкі вайсковых грузаў.

Панінскі мост узвялі ў 1980 годзе якраз над чыгуначнымі шляхамі. Ён злучыў стары цэнтр Вязьмы з мікрараёнамі Юбілейны і Маскоўскі, якія тады дынамічна развіваліся. Гарантыйны тэрмін скончыўся праз пяць гадоў пасля адкрыцця.

Паступова рух па мосце рабіўся ўсё больш інтэнсіўным, пуцеправод стаў найважнейшай артэрыяй на Калужскім напрамку. Знос перакрыццяў паступова павялічваўся, збудаванне старэла, але мясцовыя ўлады ўсё цягнулі з рамонтам.

Яшчэ ў 2016 годзе мясцовыя СМІ білі трывогу: Панінскі мост знаходзіцца ў аварыйным стане. На перакрыццях заўважылі расколіны, а адміністрацыя раёна атрымала ад экспертаў рэкамендацыю па рамонце моста.

Панінскі мост у 2018 годзе. Фота: «Вязьма, вчера, сегодня, завтра»

Тады ж, на фоне абрынання моста ў Амурскай вобласці (ягонае відэа сёння непрацяглы час выступала ў якасці фэйка пры паведамленнях пра аварыю ў Вязьме), мясцовыя актывісты адкрыта казалі, што Панінскі мост, мяркуючы па яго занядбаным стане, можа быць наступным.

Тэндар на рэканструкцыю аб'явілі толькі ў 2018 годзе — праз 38 гадоў пасля адкрыцця. Мясцовыя ўлады былі гатовыя выдзеліць на рамонт амаль 10 мільёнаў расійскіх рублёў, або прыкладна 165 тысяч даляраў па тагачасным курсе. Аднак аказалася, што гаворка ідзе не пра поўную рэканструкцыю моста, а толькі пра замену дарожнага палатна і касметычны рамонт.

Рамонту хапіла на некалькі месяцаў. Неўзабаве на дарозе зноў з'явіліся расколіны, іх зноў прыйшлося латаць. Наступны раз дарожнае палатно пераклалі ў 2019 годзе, выдаткаваўшы яшчэ 13 мільёнаў рублёў, ці 200 тысяч даляраў.

У 2023 годзе раённыя ўлады замовілі абследаванне моста. Ацэнку праводзіла кампанія «Геамост» — яна выйграла тэндар на суму ў 164 тысячы рублёў. Вынікі абследавання апублікаваныя не былі. Паведамлялася, што ўлады плануюць рэканструяваць мост у найбліжэйшыя гады.

Фота: Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура

Адрамантаваць мост не паспелі: 8 красавіка перакрыцце віядука павалілася. Паводле сведчанняў відавочцаў, перад абвальваннем мост моцна гайдаўся, а затым склаўся як картачны дамок.

Мясцовыя журналісты адразу ж адкінулі версію тэракту, адзначыўшы, што мост быў у вартым жалю тэхнічным стане. Сярод магчымых прычын называюць рухомасць грунту і моцны знос бетонных канструкцый.

Каментары6

  • Каму Вязьму а крэзідэнту клізьму
    08.04.2024
    І ваапшчэ для чыво масты прыдумалі? Ента ўсё Балабама, гаіцянска-нянецкаму вярхоўнаму жрэцу (ат слова жраць) нечага дзелаць было, узяў саарудзіў енты мост. Ціпер хоць апшчэсвеннасьць спортам займецца (заадно басейны будаваць не прыйдзецца)… хочаш на той бераг за снікерсам, заплыў у труселях батэфляем. Ну мы можам скінуцца апшчэсвеннасьцю на памперсы. Карочэ: АСВОД НАШ!
  • Уокіул
    09.04.2024
    Пуцен памагі
  • Игнат
    09.04.2024
    Наша нива стала росийской нивой? Почему мы должны знать, что творится у руских?

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →