Грамадства

Журналісту Аляксандру Ігнацюку прысудзілі вялікі тэрмін зняволення

У судзе Столінскага раёна 5 красавіка асудзілі 53-гадовага журналіста і відэаблогера Аляксандра Ігнацюка. Палітзняволенага прызналі вінаватым у арганізацыі пратэстаў у Століне і Мінску, паклёпе на Лукашэнку і вымагальніцтве. Журналісту прысудзілі 6 гадоў калоніі і вялікі штраф, даведалася «Вясна». Суд цягнуўся з 15 сакавіка і адбываўся ў закрытым рэжыме.

Аляксандр Ігнацюк

Журналіста прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 і ч. 2 арт. 208 (вымагальніцтва).

Згодна з версіяй абвінавачвання, Аляксандр Ігнацюк у жніўні 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі Столінскага і Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці,

«арганізоўваючы групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады ў г. Століне і г. Мінску, з мэтай публічнага вядзення дэструктыўнай дзейнасці, размясціў у сацыяльных сетках публікацыі, якія заклікаюць да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады».

Ён жа нібыта ў жніўні 2020 года

«наўмысна размясціў у сетцы інтэрнэт інфармацыю абразлівага і паклёпніцкага характару ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, якая змяшчае загадзя ілжывыя, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, ганебныя і зневажаюць гонар, годнасць і аўтарытэт кіраўніка дзяржавы звесткі, злучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў».

Акрамя гэтага, журналіста абвінавацілі ў вымагальніцтве. Так, згодна з версіяй абвінавачвання, Іганцюк на працягу 2021 і 2022 гадоў

«у карыслівых мэтах, жадаючы ўзбагаціцца за кошт іншых грамадзян, пад пагрозамі распаўсюджвання паклёпніцкіх звестак і абвяшчэння іншых звестак, якія пацярпелыя жадалі захаваць у таямніцы, а таксама ганебныя і ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, неаднаразова вымагаў грашовыя сродкі і іншую маёмасць у прадпрымальнікаў Столінскага раёна».

На судзе Аляксандр віну паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 367 КК прызнаў часткова, а паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 208 КК — не прызнаў. Пры гэтым ён прызнаў заяўленыя пазоўныя патрабаванні пацярпелага аб спагнанні маёмаснай шкоды ў памеры 1800 рублёў.

У выніку суд Столінскага раёна прызначыў яму на падставе ч. 1 арт. 342 КК пазбаўленне волі на тэрмін два гады; паводле ч. 2 арт. 367 — тры гады калоніі; паводле ч. 1 арт. 208 КК — адзін год калоніі, на падставе ч. 2 арт. 208 КК — чатыры гады са штрафам у памеры 200 базавых велічынь на суму 8000 рублёў.

Шляхам частковага складання асноўных пакаранняў з далучэннем дадатковага пакарання канчаткова журналісту прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічынь на суму 8000 рублёў. Таксама пастаноўлена спагнаць з Ігнацюка на карысць «пацярпелага» маёмасны ўрон у памеры 200 базавых велічыняў (1800 рублёў).

У журналіста таксама канфіскавалі ноўтбук як «сродак здзяйснення злачынства».

Аляксандра Ігнацюка затрымалі 18 ліпеня 2023 года. Пра гэта стала вядома выпадкова: ён даўно жыў адзін у аддаленай вёсцы Пінскага раёна, а сябры занепакоіліся адносна ягонага лёсу пасля таго, як ён цягам некалькіх тыдняў не выходзіў на сувязь.

МУС апублікаваў відэа жорсткага затрымання журналіста толькі ў сакавіку 2024 года. 

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?41

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць