Грамадства2727

Што вядома пра Вячаслава Галагуцкага, якога эмігранты вінавацяць у працы на КДБ

Днямі ў цэнтр увагі інтэрнаўтаў трапіў Вячаслаў Галагуцкі. Гэта беларус, які выдаваў сябе спачатку за былога добраахвотніка, а пасля за ахвяру рэжыму. Аднак ягоныя суседзі здолелі даведацца, што ён дасылае звесткі пра беларусаў замежжа нейкім «куратарам». Імаверна — з КДБ. Даведаліся пра Галагуцкага больш.

Вячаслаў Галагуцкі. Фота: Укантакце

Вячаславу Галагуцкаму 46 гадоў. У інтэрв'ю радыё «Рацыя», якое ўжо выдалілі з сайта выдання, ён назваў сябе «кандыдатам навук, выкладчыкам тэхнічнага ўніверсітэта і прадпрымальнікам».

Вырас ён паблізу мінскай Курасоўшчыны, пасля паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Спачатку працаваў інжынерам на МТЗ. А ў 2009-м Галагуцкі пайшоў у бізнэс. Апошняе прадпрыемства, дзе ён дакладна працаваў — ТАА «Альпенштокплюс». Ён лічыўся там «дырэктарам па развіцці». Але кампанія збанкрутавала ў 2016-м, тое ж здарылася з расійскай фірмай, дзе Галагуцкі быў сярод стваральнікаў. Пра ягоны далейшы працоўны шлях нічога невядома.

Вядома, што ў Галагуцкага ёсць сын 2001 года нараджэння і жонка, з якой яны разам пасля працавалі на заводзе.

Няма ніякіх звестак пра ягоную навуковую або выкладчыцкую кар'еру.

Таксама ў інтэрв'ю радыё «Рацыя» ён схлусіў пра затрыманне ды катаванне.

Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», па стане на сярэдзіну 2021 года мужчына ніколі не прыцягваўся ні да якой адказнасці.

У базах няма запісаў ні пра адміністрацыйны, ні пра крымінальны пераслед. Ягонае прозвішча толькі адзін раз з'яўлялася ў раскладзе судоў — МТБанк летась падаў на яго ў суд, бо Галагуцкі не плаціць крэдыт.

Ён даслаў нашым калегам пастанову суда, якая мусіла б даказваць ягоны пераслед. З яе вынікае, што ён нападпітку разбіў чужую машыну, за што ў жніўні 2022-га Вячаслаў атрымаў штраф. Аніякага палітычнага складніка там няма.

Скінуў ён і другую пастанову, на ператрус. З яе вынікае, быццам ён пакідаў пратэсныя каментары ў некалькіх палітычных тэлеграм-чатах. Каментароў, якія маглі б датычыцца сутнасці справы, пад згаданымі ў пастанове публікацыямі мы не адшукалі. Таксама ў пастанове ёсць памылкі — да прыкладу, Вячаслава называюць у жаночым родзе.

Вячаслаў Галагуцкі. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Схлусіў, здаецца, і пра свой дваравы актывізм, і пра тое, што «адбіваў студэнтаў у сілавікоў на маршы 1 верасня 2020 года». Мы распыталі ў прадстаўнікоў розных ініцыятываў пра тое, ці ведаюць яны Галагуцкага і ці быў ён заўважаны на пратэсце 1 верасня — адказ быў адмоўны.

Адшукалі мы і сацсеткі Галагуцкага. У спісах сяброў няма актывістаў дэмакратычнага руху. Затое ёсць відавочныя прыхільнікі Расіі ў вайне, адзін з якіх ездзіў у так званыя «ДНР» і «ЛНР».

Адзін з сяброў Галагуцкага ў Аднакласніках

Адзін з варшаўскіх актывістаў расказаў нам, што бачыў Галагуцкага ў пляцоўцы «Зробім разам» (там раней знаходзіўся «Моладзевы хаб») каля двух месяцаў таму. Суразмоўца адзначае, што зайшоў туды па справах, аніякага мерапрыемства там не было. Суразмоўцу здалося, што Галагуцкі паводзіў сябе дзіўна:

«Мы доўга размаўлялі ў розных частках памяшкання і на вуліцы ля ўваходу, і заўсёды нейкім чынам гэты чалавек з'яўляўся зноў і зноў. Хоць з ім мы дыскусію не падтрымлівалі. Адчувалася, што ён намагаецца нешта пачуць».

Вядома, што ён распавядаў розным людзям пра сябе розныя гісторыі. Некаму — што ён прафесар універсітэта, некаму — што кандыдат навук і выкладчык, некаму — што буйны бізнэсовец. Таксама ён прадстаўляўся то каліноўцам, то былым палітвязнем.

Гэта суадносіцца з тым, што пісалі пра яго ў «Новым Часе». Сусед Галагуцкага расказаў выданню, што ў перапісцы з «куратарам» той акурат і прасіў ствараць кантакты з беларусамі ў эміграцыі і збіраць пра іх інфармацыю.

Па звестках нашых суразмоўцаў, матэрыялы пра Галагуцкага цяпер разглядае польская паліцыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Арт
    10.04.2024
    А Польша пока выражает глубокую озабоченность, а задержать агента кгб пока не собирается?
  • Се ля ви
    10.04.2024
    Арт, Польша нормальных белорусов чморит. 
  • корч
    10.04.2024
    Тэлефон незапаролены, перапіска з куратарам даступная кожнаму, хто захоча пачытаць, легенда хаатычная, хлусня наіўная. У дадатак і п'яніца. Гаў**ны агент. Хто ён насамрэч?

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі28

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах1

Пад Мінскам бусел купаўся ў возеры разам з людзьмі ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі28

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →