Вайна

Украіна мае наземны дрон, які падрывае масты на Данбасе

Расказваем, што за ён і як сямейства такіх дронаў можа ўплываць на вайну.

RATSEL S
Самаходны комплекс RATSEL S, які падарваў мост на Данбасе. Фота: ratel.ukraine / instagram

У пачатку красавіка 2024 года міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў у сваім тэлеграм-канале апублікаваў відэа з падрывам мосту ў сяле Іванаўскае на Бахмуцкім напрамку. Міністр паведаміў, што гэта зрабіў дрон-камікадзэ Ratel S.

Відэа дэманструе, як беспілотнік едзе ўздоўж поля бою з рэшткамі падбітай тэхнікі і нырае ў адтуліну, якая вядзе пад мост. Пасля чаго відаць вялікі выбух.

Па словах міністра, вайскоўцы выкарыстоўваюць Ratel S як мабільную боегалоўку, якая нясе супрацьтанкавыя міны або баявы модуль. Дрон працуе дыстанцыйна: аператар можа з бяспечнага месца атакаваць танкі і бліндажы праціўніка.

Але гэта не адзіная функцыя гэтай серыі дронаў. Як адзначае яго вытворца, робат можа выкарыстоўвацца як камікадзэ, мінёр, перавозчык і эвакуатар ці служыць рэтранслятарам.

Дрон мае электраматор, які не стварае шуму. Ён можа перамяшчацца з максімальнай хуткасцю 24 км на гадзіну і працаваць без падзарадкі да дзвюх гадзін. Запас ходу дасягае 10 кіламетраў. Яго кіраванне ажыццяўляецца аператарам з пульта ў радыусе 1500 метраў ці 3 км з рэтранслятарам.

На борце дрона знаходзіцца камера для назірання і прамога кіравання ім.

Спецыялізаваная версія Ratel S у версіі камікадзэ прызначана спецыяльна для паражэння фартыфікацый, інжынерных збудаванняў і бранятэхнікі.

Пры вазе 60 кг гэты робат здольны несці карысную нагрузку масай да 35 кілаграмаў. Гэта могуць быць навясныя зарады, усталяваныя на верхняй частцы корпуса дрона.

Ratel S з'яўляецца мадыфікацыяй наземнага беспілотніка Ratel М — грузавога калёснага дрона, які першапачаткова ствараўся для падвозу боепрыпасаў і вады для ваенных, а таксама эвакуацыі параненых з поля бою.

Ratel М падымае вагу да 250 кг, можа працаваць ад акумулятара 8 гадзін улетку або 5 гадзін узімку. Максімальная дальнасць кіравання складае 6 км. Поўны прывад і вялікія колы дазваляюць дрону пераадольваць перашкоды на шляху.

Акрамя таго, на самаходную платформу можна ўсталяваць абсталяванне для размініравання супрацьпяхотных мін, што робіць больш бяспечнай працу сапёраў на полі бою.

І гэта яшчэ не ўсё. Інжынеры навучылі Ratel M збіваць расійскія FPV-дроны.

Акрамя лёгкіх дронаў, кампанія-вытворца таксама вырабляе цяжкія колавыя дроны Ratel H, здольныя транспартаваць да 1400 кілаграмаў грузу.

Яны прызначаны для шматмэтавага выкарыстання: транспарціроўка грузаў ці боепрыпасаў на пазіцыі, эвакуацыі параненых. Таксама на самаходную платформу можна ўстанавіць дадатковыя тэхнічныя сродкі, напрыклад, РЭБ абмежаванай дальнасці.

Чытайце яшчэ:

Украіна зможа атакаваць Урал і Запаляр'е. Дроны ўжо на падыходзе

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

Украінскія дальнабойныя дроны маюць сістэму навядзення як у крылатых ракет

Каментары

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ6

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей1

У Расіі сканчваюцца велізарныя запасы савецкай зброі. Магчыма, ёй давядзецца згарнуць наступальныя дзеянні22

Выходзіць з друку кніга пра легендарны рок-гурт «Нейра Дзюбель». Адкрыты папярэдні заказ1

Блогерка-ябацька лямантуе, што ёй пагражаюць чыноўнікі18

Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым3

Пасля замаху на Трампа жанчыны-агенты Сакрэтнай службы сталі мішэнню сексісцкіх нападак28

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы14

Беларусы запусцілі новую платформу для краўдфандынгу3

Памёр Мікалай Дамашкевіч6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ6

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →