Людзі ратаваліся ад успышкі халеры. На пароме было шмат дзяцей.
Больш за 90 чалавек загінулі пасля таго, як паром затануў ля паўночнага ўзбярэжжа Мазамбіка. Прадстаўнікі ўладаў правінцыі Нампул заявілі, што яшчэ пяцярых чалавек удалося выратаваць, з 130, што, як мяркуюць, знаходзіліся на борце, піша Бі-бі-сі.
Са слоў дзяржаўнага сакратара правінцыі Нампула Хаймэ Нета, яны ратаваліся ад успышкі халеры. Ён дадаў, што сярод загінулых было шмат дзяцей.
«З-за таго, што лодка была перапоўненая і не прыстасаваная для перавозкі пасажыраў, яна затанула», — сказаў Нета.
Каментары