Меркаванні77

Польскі генерал: Армія Лукашэнкі не нясе пагрозы. Пуцін пакінуў ім непрыдатныя танкі

Генерал Вальдэмар Скшыпчак, былы камандуючы Сухапутнымі войскамі ў Польшчы і былы намеснік міністра абароны, днямі заявіў, што польскім узброенным сілам спатрэбіцца 2-3 гадзіны, каб знішчыць беларускае войска, а беларускае ўзбраенне назваў «кучай металалому».

У каментары Белсату ён патлумачыў свае словы.

Генерал Вальдэмар Скшыпчак, былы камандуючы Сухапутнымі войскамі ў Польшчы і былы намеснік міністра абароны. Скрын відэа Белсата

«Калі пачалася адкрытая фаза расійскай агрэсіі супраць Украіны, расейцы ў першай фазе панеслі вялікія страты ў вайсковая тэхніцы. Найперш страцілі танкі, баявыя машыны вайсковай пяхоты. Расейцы ў 2022 годзе мелі вялікі дэфіцыт і танкаў, і БМП.

І ў сувязі з гэтым Пуцін забраў у арміі Беларусі пэўную колькасць гэтых танкаў і баявых машын пяхоты, а затым пазбавіў беларускую армію магчымасці праводзіць якія заўгодна вайсковыя аперацыі. Пакінулі тыя танкі, што палічылі непрыдатнымі. І цяпер Лукашэнка за апошнія гады іх адрамантаваў і выслаў на палігоны, каб дэманстраваць сваю сілу, якой няма. А тое, што ездзіць па палігонах, не нясе ніякай пагрозы.

На тых палігонах было болей беларускіх генералаў, чым гэтых беларускіх танкаў. У Беларусі малая колькасць тэхнікі і яна нам не пагражае», — заявіў Скшыпчак.

Ён лічыць, што беларуская армія нясе пагрозу толькі для сваіх грамадзян.

Скшыпчак мяркуе, што Пуцін і Лукашэнка пакуль не адважацца напасці на НАТА.

«Я думаю, што вялікай вайны яшчэ доўга не будзе, бо расійская армія проста не гатовая да яе, яна загразла ў вайне ва Украіне», — патлумачыў ён.

І дадаў, што паколькі НАТА мае перавагу колькасную і тэхналагічную, то, калі б такая вайна з Расіяй пачалася, яна б пахавала імперыю Пуціна.

Што да польскага войска, то Скшыпчак адзначыў, што пасля 2022-га адбылася вялікая праграма пераўзбраення. Урад прызначыў 4% ад ВУП на падрыхтоўку арміі і яе мадэрнізацыю. Праблемай застаецца, як падрыхтаваць салдат.

Каментары7

  • Mafkees
    07.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • SHOS
    07.04.2024
    Недооценка противника есть хуже его переоценки
  • 7
    08.04.2024
    Збройным сілам РБ хутчэй за ўсё гатуецца доля днраўцаў і іх задачай будзе не сама вайна, а проста ў першых шэрагах ісьці ў атаку з трохлінейкамі праміком па мінных палях ці гэтак жа ехаць наперад на танку Т-55 сталінскіх часоў. І гэта ўсё пад пільным наглядам заградатрадаў. Чым болей такіх беларусаў на мінах падарвецца - тым лягчэй потым будзе ісьці ў штурм расіянам.

    Але наўрад яны так супраць Польшчы папруць. А вось супраць Ліьвы могуць.

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-20258

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-2025

Усе навіны →
Усе навіны

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага3

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА15

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА2

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам16

«Бунт» з-за раёна, чаўнакі на паўзе і лёс старога парку. Чым жыве самы заходні горад Беларусі?

Аўстрыйскі палітолаг спрагназаваў, што пачатку вайны Расіі з НАТА можа папярэднічаць паўстанне палякаў у Беларусі. А чаму не бунт рэптылоідаў?10

«Мае аксэсуары прыносяць поспех, упэўненасць у сабе і грошы». Спявачка Галіна Шышкова стала дызайнеркай5

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-20258

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-2025

Галоўнае
Усе навіны →