Орскнафтааргсінтэз прыняў рашэнне прыпыніць працу Орскага нафтаперапрацоўчага завода ў сувязі з уздымам вады, які ўзнік пасля прарыву гарадской дамбы, паведамілі журналістам у прэс-службе кампаніі.
«У сувязі з анамальнай паводкай, каб пазбегнуць экалагічных рызык і ў мэтах захавання тэхнікі бяспекі, звязанай, у першую чаргу, з бяспекай працы на вытворчасці, работа Орскага нафтаперапрацоўчага завода часова прыпынена», — паведаміў прадстаўнік кампаніі.
Орскі НПЗ выпускае больш за 30 відаў прадукцыі, у іх ліку аўтабензін, рэактыўнае паліва, дызельнае паліва, дарожныя і будаўнічыя бітумы, мазут.
«Орскнафтааргсінтэз» — найбуйнейшы актыў «ФортеИнвеста», гадавая магутнасць завода складае 6 млн тон нафтапрадуктаў.
5 красавіка ў Орску прарвала ўведзеную ў строй у 2010 годзе ахоўную насыпную дамбу. З 4 красавіка ў Арэнбургскай вобласці дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча рэгіянальнага ўзроўню.
Удары ўкраінскіх дронаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах сталі сур'ёзным выклікам для Расіі. Сёлета былі паспяхова атакаваны сама меней дзевяць буйных нафтаперапрацоўчых заводаў, што, паводле некаторых ацэнак, вывела са строю 11% усіх расійскіх магутнасцяў.
Каментары