Палітвязень Жамчужны: Мяне спрабаваў збіць сматрачы, за гэта іншыя зняволеныя апусцілі яго
Гісторыяй са свайго зняволення былы палітвязень кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны падзяліўся ў новым выпуску ТОК.
Як расказаў Міхаіл Жамчужны, для таго каб захаваць сваё жыццё ў калоніі, ён вымушаны быў супрацьдзейнічаць блатным, якія супрацоўнічалі з адміністрацыяй, і сматрачаму, які меў мянушку Ліс.
Ліс паспрабаваў у санчастцы калоніі ў Горках збіць Жамчужнага. Па існуючых паміж зняволенымі правілах, у санчастцы забароненыя якія-небудзь разборкі.
Як згадвае мужчына, гэта адбылося ў калідоры санчасткі:
«Супрацоўнікі мяне наўмысна туды прывялі і пакінулі без канвою. Раптам ён з'яўляецца ў гэтым калідоры. У нас з ім пачынаюцца разборкі. Так як я фізічна быў нядрэнна падрыхтаваны, усё жыццё займаўся спортам, у яго нешта не атрымалася. Ён вымушаны быў адтуль збегчы».
Захаваўшы сваё жыццё, Жамчужны дабіўся таго, што сматрачага потым жорстка пакаралі. Як тлумачыць мужчына, «у турме, калі ты парушаеш закон як сматрачы, то размоваў ніякіх асабліва няма. Раз па паняццях парушыў, значыць адразу атрымліваеш пакаранне».
Спачатку Ліса дастаткова сур'ёзна збілі ў калоніі ў Жодзіне. Але на гэтым не скончылася. Як згадвае Жамчужны, яму па этапах паведамілі, што Ліса ў калоніі № 11 (Ваўкавыск) «апусцілі» іншыя зняволеныя. Пры чым гэта адбылося літаральна за тры месяцы да яго вызвалення.
Глядзіце цалкам:
Чытайце яшчэ:
«У Горках сабралі адкіды з іншых калоній». Сярод якога кантынгенту апынуўся Алесь Бяляцкі
Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі
Каментары