Адзіны дзень азелянення праходзіць у Беларусі 6 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
«Мінпрыроды праводзіць у Беларусі адзіны дзень азелянення. Мы запрашаем кожнага жыхара і госця нашай краіны прыняць актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве і тым самым унесці сваю лепту ў агульную вялікую справу — захаванне прыроды роднага краю», — сказалі ў прэс-службе.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вясной і восенню традыцыйна ініцыюе акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў.
Каментары