Эканоміка77

«Буслік» адляцеў: усе крамы калісьці найбуйнейшай сеткі закрыліся

У мінулым годзе закрыліся 18 крам сеткі дзіцячых тавараў «Буслік», у 2024-м яшчэ працавалі каля 20 гандлёвых пунктаў. Але цяпер яны ўсе, як вынікае з гандлёвага рэестра, закрытыя, піша Sputnik.

Фота: Яндэкс-карты

Інтэрнэт-крама «Бусліка» таксама недаступная: пры спробе ўваходу з'яўляецца плашка аб тэхнічных работах.

Сетка «Буслік» была заснаваная беларускім бізнэсменам Сяргеем Місячэнкам, паступова яна стала найбуйнейшай у Беларусі ў сегменце дзіцячых тавараў. Але ў 2023 годзе ў сетцы пачаліся праблемы, яе выручка падала цягам усяго года.

У I квартале аператар сеткі, кампанія «ДПМ», зменшыў выручку да аналагічнага перыяду 2022-га на 13,6%, у II квартале — на 12%. А за III квартал выручка сеткі ў афлайне знізілася на 27,5%, а ў анлайне — на 64%.

У кастрычніку польскі інвестар сеткі, кампанія CDRL, паведаміў пра «страту кантролю» над даччынай кампаніяй у Беларусі і пагрозу яе банкруцтва. У CDRL таксама заявілі пра спісанне пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці сеткі ў памеры 1,7 млн злотых (больш за 400 тыс. даляраў) і прыпыненні далейшых паставак тавараў у Беларусь.

У дзяржрэестры пакуль няма інфармацыі пра пачатак ліквідацыі або працэдуры банкруцтва юрыдычнай асобы. Месца «Бусліка» на беларускім рынку заняла сетка «Дзетмір» — «дачка» расійскага «Детского мира».

Каментары7

  • Інтэграцыя жрэ беларускі бізнес
    05.04.2024
    Месца «Бусліка» на беларускім рынку заняла сетка «Дзетмір» — «дачка» расійскага «Детского мира»./
    Расейскі бізнэс зжырае беларускі.
  • Шуба качанавай
    05.04.2024
    И папруць чынушы апяць закупаць якасныя рэчы для ўнучкоў і ўнучачак у варожы польскі Smyk
  • даведка
    05.04.2024
    EUROSPAR после отзыва франшизы тоже начали закрываться. https://vk.com/wall-55569460_10369?reply=10370

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?8

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўкраінскі палон трапіў кухар з Неапаля. У Італіі яго асудзілі за сэксуальны гвалт над 9-гадовым дзіцем2

У Расіі заявілі пра захоп украінскага радовішча літыю3

Аб'явілі «экстрэмісцкімі» «Народныя навіны Віцебска»

Пры вяртанні ў Беларусь на святы арыштавалі як мінімум 8 чалавек1

«Такога вязня няма». Цяжкахворага палітвязня катуюць у калоніі пад Віцебскам3

Будаўнічую амністыю прадоўжылі на 3 гады4

Кабанчук: Я не датычны да справы Верамейчыка і наогул не ведаў, што яго занеслі ў стоп-ліст на ўезд49

Работнікам «Гродна Азот» пагражаюць звальненнямі за смартфоны на працы

У былога дырэктара J:МОРС памерла 12-гадовая дачка, якая доўга лячылася ад генетычнага захворвання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?8

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →