Музыка11

Спявачка AnaMova выпусціла кліп, прысвечаны забітай у Варшаве Лізе

Песня «Rite of Passage» нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтавана беларуска Ліза.

Скрыншот з відэа

Беларуска-польскую артыстку AnaMova моцна кранула гісторыя дзяўчыны. «Гэтая песня — пасланне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы», — кажа спявачка. Зараз у кампазіцыі з’явіўся кліп, які стварыў арт-калектыў Heartbreaking Performance, піша Reform.by.

З’яўляючыся актывісткай, AnaMova стварае музыку пра тое, што баліць у грамадстве:

«Гэтая песня нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтавана беларуская дзяўчына. Праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы. Супольнасць эмігрантаў і людзі, якія змагаюцца за правы жанчын, былі шакаваныя і аплаквалі яе, адбыўся вялікі марш у цэнтры Варшавы. Гэтае жудаснае злачынства справакавала ў асяроддзі беларусаў шмат успамінаў пра падобны досвед; жанчыны пачалі распавядаць свае гісторыі, у беларускай супольнасці прачнуўся рух, падобны на #metoo, які грымеў некалькі гадоў таму.

Гэтая песня — пасланне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы. Нападаючы на жанчыну, злачынец пазбаўляе яе не толькі права на жыццё ці права на аўтаномію цела, але і права, напрыклад, патэлефанаваць маме ці з’есці ў апошні раз любімую страву.

Права жанчыны пражыць свае апошнія дні ведаючы, што гэтыя дні — апошнія…».

«Спадзяемся, што твор будзе сугучны з усімі, каго крануў хэштэг #хопіцьгвалціць», — адзначаюць стваральнікі кліпа.

У здымках відэа прымалі ўдзел беларускія і польскія акторы і актывісты: Ганна Мацкевіч, Максім Стасевіч, Андрэй Новік, Аксель Новік, Гена Буракоўскі, Аляксей Януковіч. Рэжысёр — Ганна Мацкевіч.

AnaMova нарадзілася ў Мінску, з 2016 вядзе творчую дзейнасць у Польшчы. Пачаўшы свой артыстычны шлях як рок-музыка, спявачка працягнула кар’еру ў галіне оперы. У апошні час поўнасцю засяродзілася на ўласных творах. Яе ўнікальны стыль спалучае рок, класіку, фольк і музыку кіно.

Арт-калектыў Heartbreaking Performance (HbP) вядомы як стваральнік праектаў: кіна-анталогіі «Менск 2020-2021», выставы і фотаальбома «Я хачу дадому», кросс-медыяльнага спектакля «Споведзь» ды іншых ініцыятываў.

Каментары1

  • Ё
    05.04.2024
    “Гэтая песня — пасланне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы. “ Мужчыны знаходзяцца ў такой самай небяспецы. Некалькі гадоў таму майго сябра забілі нажом у сэрца ў самым цэнтры Берліна. Ён выбег на прабежку ў парк і болей не вярнуўся. Але я не памятаю хэштэгаў #хопіцьзабіваць і песен у яго гонар. Забойцу, дарэчы, да гэтага часу не знайшлі.

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр19

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Усе навіны →
Усе навіны

«Трампа цікавіць толькі яго эга, яго грошы і яго статус». Барак Абама выступіў у падтрымку Камалы Харыс10

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі японскай арганізацыі2

Лукашэнка заняўся кукурузай7

У школе пад Мінскам працуе настаўнік — двайнік Джоні Дэпа5

Польшча ўскладняе візавыя правілы пасля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў9

На аўкцыёне прадалі чарговую маёмасць палітвязня Эдуарда Бабарыкі1

«Налічылі 8 тысяч рублёў доўгу». Мужчына скардзіцца, што яго жонку-прадавачку прымушаюць выкупаць пратэрміноўку ў краме6

Найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі склаў паўнамоцтвы

Дзве Нобелеўскія прэміі паказваюць, якая роля Google у сферы штучнага інтэлекту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр19

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Галоўнае
Усе навіны →