Грамадства

У Гомелі мужчына адсудзіў у жонкі шасцярых дзяцей

Сям'я доўгі час лічылася беспраблемнай.

Фота: Генпракуратура

Справу па пазове шматдзетнага бацькі супраць жонкі разглядаў суд з удзелам памочніка пракурора. Мужчына прасіў пазбавіць бацькоўскіх правоў 36-гадовую маці шасцярых дзяцей ва ўзросце ад 1 да 17 гадоў.

Было ўстаноўлена, што маці ўжывала спіртныя напоі і ўхілялася ад выхавання дзяцей. Муж і жонка былі ў шлюбе, але мужчына плаціў аліменты, паколькі ўвесь час знаходзіўся ў працоўных камандзіроўках, паведамляе пракуратура.

У яго адсутнасць жонка траціла ўсе грошы на ўласныя патрэбы, у тым ліку алкаголь, а дзецьмі не займалася. Аднойчы яна пасварылася са старэйшай дачкой, выгнала яе з дому і не пускала дзіця назад некалькі дзён.

Сям'я лічылася нармальнай, педагогі рэгулярна наведвалі дзяцей і не бачылі ніякіх праблем. Як выявілася, маці рыхтавалася да прыходу гасцей і загадзя напаўняла халадзільнік прадуктамі, чапаць іх дзецям забараняла.

У выніку суд задаволіў пазоў, пазбавіў жанчыну бацькоўскіх правоў і перадаў дзяцей бацьку.

Каментары

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй17

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз спыняе закупкі мэблі з Беларусі5

На «Славянскім базары» па даносе затрымалі дзяўчыну з татуіроўкай «х*й вайне»14

Ксёндз Анджэй Юхневіч: Мяне могуць за гэта судзіць, але я хачу публічна выказаць салідарнасць з братамі-ўкраінцамі5

У Белавежскай пушчы маланка разарвала 200-гадовы дуб ВІДЭА1

Расія выкарыстоўвае для перавозу пяхоты гольф-кары і беларускія матацыклы. Ад гэтага страты растуць11

Алімпіяду-2024 у Беларусі не пакажуць7

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю14

Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА5

За данат $15 затрымалі старшага спецыяліста па тэсціраванні мінскай IT-кампаніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй17

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй

Галоўнае
Усе навіны →