Каментары да артыкула

Маланка ўдарыла ў Статую Свабоды ФОТАФАКТ

  • Бох
    05.04.2024
    Господь злится, что дряхлый старик будет президентом первой страны мира.
  • Мара
    05.04.2024
    Эпічна
  • дочка Максима Дизайнера
    05.04.2024
    прыгожае фота
  • Свабодны Статуй
    05.04.2024
    Як раз такі ўсё наадварот!
    Гэта СС робіць моцны разрад у неба, прыносячы ахвяру пантэону багоў Амерыкі!
    God Bless America ⚡️
  • Андрусь
    05.04.2024
    У Нью-Ёрку ёсць такая кантора - ААН, якая мусіла б супрацьстаяць знішчэнню свабоды шмат у якіх краінах свету, мусіла б забяспечваць дакладную працу сваіх дэкларацыяў, канвенцыяў і пактаў. Але яна абмяжоўваецца назіраннем, спецдакладчыкамі і рэзалюцыямі, стасуючыся з тыранамі, дыктатарамі і ваеннымі злачынцамі, як з чальцамі джэнтэльменскага клубу.
     Гэтая спроба запаліць паходню Статуі Свабоды з неба - намёк на тое, што ААН трэба стварыць міжнародную паліцыю і пачаць рэальна ўплываць на захаванне свабоды і міру ва ўсіх краінах свету. 
  • Мара
    05.04.2024
    Андрусь, у ААН няма аппарата прымусу. Усе краіны хочуць захаваць суверэннасць, ніхто не любіць, калі ім звонку навязваюць нейкія законы ці рэформы. Свежы прыклад - польскія рольнікі і дальнабоі. Пры гэтым ныюць, што ААН нічога ня можа.
    А з іншага боку, калі ў ААН будзе свая паліцыя, то гэта надта салодкая спакуса, каб праз ААН кіраваць усім светам. А як ім супрацьстаяць? Мы тут калгаснага Лукашэнку скінуць ня можам, а што будзем рабіць, калі ААН вырашыць аддаць Гродна палякам, Ліду летувісам, а Віцебск расейцам? Ці навяжа трохмоўе (расейская польская ангельская)?
  • Андрусь
    05.04.2024
    Мара, у свеце пад эгідай у тым ліку і ААН панапрыймана купа цалкам слушных дамоваў, паводле якіх ААН не можа вырашыць нешта камусьці "аддаць". І, калі ў свеце ёсць Міжнародны крымінальны суд, які вызнае пэўных асобаў падазраванымі ў здзяйснені міжнароднага кррымінальнага злачынства, мусіць быць сіла, якая здолее забяспечыць здзяйсненне міжнароднага правасуддзя - увайсці ў краіну і даставіць падазраванага да суда, а, калі ягоная віна будзе даведзеная. забяспечыць выкананне пакарання. Калі Рада ў правах чалавека вырашае, што ў краіне парушаюцца правы чалавека і ўнутрыкраінавыя дзяржорганы адмаўляюцца спыняць парушэнне і аднаўляць парушаныя правы, павінна быць сіла, якая можа прымусіць гэтыя органы выканаць міжнародныя правілы альо прыцягнуць парушальнікаў да адказнасці. Так, дзяржавам дзеля гэтага трэба ахвяраваць нейкай чсткай суверэнітэту. Але ў сёняшнім глабалізаваным свеце іншага шляху для дасягнення міру і свабоды няма. Ніякі суверэнітэт дзяржавы не можа быць вышэйшым за ўласную свабоду і правы канкрэтнай асобы. І таму свету неаходна прыходзіць да ўсведамлення таго, што, калі ёсць злачынцы на чале дзяржаваў, мусіць быць і міжнародная паліцыя, якая павінна гэтых злачынцаў спыняць. 
  • Мара
    06.04.2024
    Андрусь, гэта тая самая вера ў "мудрага цара", толькі цяпер ён міжнародны і адваротны ўплыў на яго амаль немагчымы.
  • Андрусь
    06.04.2024
    Мара, пакуль існуюць парушальнікі асабістай свабоды асобы і грамадскіх дамоваў мірнага і свабоднага суіснавання, мусіць існаваць і сістэма спынення гэтых парушэнняў і прыцягнення да адказнасці парушальнікаў. На міжасобасным узроўні гэта мусяць рабіць паліцэйскія органы канкрэтнай дзяржавы (не пра Беларусь, дзе не да законаў). Гэткія ж органы павінны быць і на ўзроўні асоба-дзяржава і на міждзяржаўным узроўні. Чалавек, калі не можа абараніць свае парушаныя правы на ўзроўні дзяржавы, павінен мець магчымасць звярнуцца ў сусветныя органы, якія вызначаць справядлівасць. І гэтае рашэнне павінна быць выканана. Калі дзяржава ўхіляецца яго выконваць, павінна быць сістэма прымусу дзяржаваў да выканання.
    У Беларусі і за яе межамі зараз жывуць дзясяткі грамадзян Беларусі, якім, паводле рашэнняў Камітэта ў правах чалавека ААН, дзяржава Рэспубліка Беларусь вінная досыць вялікія суммы кампенсацыяў за парушэнне іхніх правоў з боку дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Але дзяржава Рэспубліка Беларусь дэманстратыўна і нахабна не выконвае гэтыя рашэнні КПЧ ААН, а яе прапагандысты ўсяляк здзекваюца і насмяхаюцца з самога механізму абароны правоў людзей у свеце. Таму ў ААН павінна быць сіла, якая такіх нахабаў і злачынцаў прымусіць выконваць правілы і прыцягне да адказнасці за злачынствы.  
    Прыклад міждзяржаўных адносінаў -  "нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў" Расіяй Украіне нават не буду разбіраць. Тут увогуле стала відавочнай імпатэнцыя такой структуры, як ААН менавіта праз адсутнасць у яе складзе нейкага маханізму прымусу выканання міжнароднага права. 
  •