Пра прызначэнні, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкам сярод вайскоўцаў, паведаміла ягоная прэс-служба.
Першым намеснікам начальніка Вайсковай акадэміі прызначаны Дзмітрый Собаль, які раней быў намеснікам камандуючага Сіл спецыяльных аперацый.
Ігар Казлоў, які займаў раней пасаду намесніка начальніка Вайсковай акадэміі, прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл.
На гэтай пасадзе ён зменіць Уладзіміра Кулагіна, які звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
Каментары