Грамадства77

«Інфармацыі аб пераследзе рускіх ва Украіне няма». Беларускі суд адмовіў у бежанстве 70-гадовай жанчыне з Бярдзянска

70-гадовая грамадзянка Украіны — руская па нацыянальнасці — папрасіла аб абароне ў Беларусі. Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі даў ёй дадатковую абарону, але адмовіў у статусе бежанца. Яна падала скаргу, а суд устаў на бок Дэпартамента. «Медыязона» вывучыла дакумент па гэтай справе, апублікаваны ў Банку судовых рашэнняў.

У красавіку 2022 года грамадзянка Украіны Любоў Шапавалава (так, як даведалася «Наша Ніва», завуць жанчыну) звярнулася ва ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі аднаго з беларускіх аблвыканкамаў з просьбай аб статусе бежанца, дадатковай абароне або прытулку ў Беларусі.

У студзені 2023 года Дэпартамент па міграцыі даў ёй дадатковую абарону на адзін год, але адмовіў у бежанстве з-за адсутнасці падстаў. Жанчына вырашыла аспрэчыць адмову ў судзе. 

З судовага дакумента вядома, што жанчына нарадзілася ва Украіне (мяркуючы па ўсім, у Запарожскай вобласці), але па нацыянальнасці — руская. Яна выйшла на пенсію, у яе дзве дачкі: адна жыве ў Польшчы, другая — ва Украіне.

У Беларусь жанчына прыехала «транзітам праз тэрыторыю РФ». Калі менавіта, невядома, гэтыя даныя ў рашэнні суда зашыфраваныя, але па кантэксце дакумента можна зрабіць выснову, што гэта здарылася пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Аб абароне ў Беларусі Любоў Шапавалава папрасіла, бо «не жадае вяртацца» ва Украіну «ў сувязі з асцярогамі за сваё жыццё з прычыны ўзброенага канфлікту, які там адбываецца». 

Пры запаўненні анкеты і падчас сумоўя яна не згадвала, што баіцца пераследаў ва Украіне па прыкмеце нацыянальнасці, гаворыцца ў рашэнні. 

«Рускія складаюць 17,3 % насельніцтва У.. Інфармацыі аб пераследах рускіх па нацыянальнасці ва У., у тым ліку пасля пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Р.Ф. супраць У., у агульнадаступных і дакладных крыніцах няма.

Аб адсутнасці пераследаў па нацыянальнай прыкмеце сведчыць таксама тое, што сястра заяўніка пражывае ва У. і не падвяргаецца якім-небудзь пераследам або дыскрымінацыі», — напісана ў судовым дакуменце. 

У рашэнні ўказана, што ў скарзе Любоў прыводзіла довады аб адносінах украінцаў да Расіі і яе грамадзян, якія пражываюць там, а не да рускіх, якія жывуць ва Украіне.

Суд прыводзіць статыстыку, што 60% насельніцтва Украіны вызнаюць праваслаўе, як і сама Шапавалава. Інфармацыі аб пераследзе праваслаўных ва Украіне «ў агульнадаступных і дакладных крыніцах няма», гаворыцца ў рашэнні. Акрамя таго, суд устанавіў, што жанчына ніколі не падвяргалася пераследу або дыскрымінацыі з боку ўкраінскіх уладаў. 

Статус уцекача ў Беларусі даецца замежніку, які можа «стаць ахвярай пераследу ў дзяржаве грамадзянскай прыналежнасці па прыкмеце расы, веравызнання, грамадзянства, нацыянальнай прыналежнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў, які не можа ці не жадае ў сілу такіх асцярог карыстацца абаронаю гэтай дзяржавы». 

А дадатковую абарону могуць атрымаць тыя замежнікі, у якіх няма падстаў для статусу бежанца, але ёсць «абгрунтаваныя асцярогі сутыкнуцца пры вяртанні ў дзяржаву грамадзянскай прыналежнасці з пагрозай смяротнага пакарання, катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання або з пагрозай, якая ўзнікла з прычыны гвалту ва ўмовах узброенага канфлікту міжнароднага ці неміжнароднага характару». 

Суд прыйшоў да высновы аб правамернасці дзеянняў дэпартамента — «здзейсненыя ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, з улікам інфармацыі аб Украіне, у межах прадстаўленых паўнамоцтваў» – і пакінуў у сіле рашэнне аб адмове ў бежанстве.

Раней беларускі суд адмовіў даць статус уцекачоў латвійскай сям’і, якая расказвала прапагандзе пра гаротнае жыццё на Захадзе. Суд таксама рашыў, што ў Латвіі ім «нічога не пагражае». 

Каментары7

  • ЯБеларускі
    04.04.2024
    Яна яшчэ і хлусіць! Можа лепш бы на историческую Родину паехала?
  • Ваша iмя
    04.04.2024
    Et tu, Luka?
  • Хмм
    04.04.2024
    У Беларусь жанчына прыехала «транзітам праз тэрыторыю РФ».

    Што яна забылася ў Беларусі?
    Прыехала ў Расею - там і заставайся. Навошта пасля гэтага было яшчэ і ў Беларусь ехаць?

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →