28 сакавіка ў Латвіі затрымалі беларуса за перавозку васьмі мігрантаў, якія незаконна перасеклі латвійскую мяжу. Аўтамабіль з мігрантамі спынілі ў Краслаўскім раёне, які мяжуе з Беларуссю, паведамляе памежная служба Латвіі.
У машыне знайшлі восем іранцаў, двое з якіх ехалі ў багажніку. Іранцы не мелі праязных дакументаў: ні дзейных візаў, ні ДНЖ.
На беларуса завялі крымінальную справу па артыкуле аб незаконным перамяшчэнні праз мяжу вялікай колькасці асоб (частка 3 артыкула 285 КК Латвіі). Яго адправілі пад варту.
Артыкул, які мужчыну інкрымінуецца, прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары