Міністэрства адукацыі паведаміла, што з'явіўся адмысловы сайт для абітурыентаў, на якім можна параўнаць свой меркаваны прахадны бал з балам мінулага года і паглядзець, у якія ВНУ можна было б паступіць са сваімі паказчыкамі.
На сайце abiturient.by можна паглядзець інфармацыю пра асноўныя адукацыйныя ўстановы Беларусі. Там жа ёсць магчымасць даведацца пра агульныя правілы прыёму і парадак прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў 2024 годзе. Сайт таксама дае інфармацыю пра найбліжэйшыя дні адчыненых дзвярэй у розных ВНУ.
Абітурыенты могуць сярод іншага ўдакладніць, у якіх установах адукацыі краіны вядзецца падрыхтоўка па выбраных спецыяльнасцях. У іх таксама ёсць магчымасць параўнаць свае паказчыкі пры паступленні ў бягучым годзе з прахаднымі баламі мінулых гадоў.
Каментары