Усяго патроху77

Беларусь уваходзіць у лік краін з самым нізкім узроўнем тэрарызму

89 месца ў свеце ў глабальным індэксе тэрарызму 2024 года. Глабальны індэкс тэрарызму (Global terrorism Index) вымярае ўзровень тэрарыстычнай актыўнасці ў краінах свету з 2012 года. Індэкс распрацаваны міжнароднай групай экспертаў пад кантролем Інстытута эканомікі і міру (Institute for Economics and Peace) Сіднэйскага ўніверсітэта, піша Thinktanks.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: kitsanaphong burarat / vecteezy.com

Разліковая частка індэкса выкананая на аснове інфармацыі за 2023 год з глабальнай базы даных тэрарызму Нацыянальнага кансорцыума па вывучэнні тэрарызму пры Універсітэце штата Мэрыленд — найбуйнейшай у свеце статыстычнай базы аб тэрарыстычнай дзейнасці, якая змяшчае інфармацыю пра больш чым 100 тысяч выпадкаў тэрарыстычных актаў за апошнія дзесяцігоддзі.

Беларусь увайшла ў групу краін з нулявым уплывам тэрарызму, падзяліўшы 89-е месца з 79 іншымі краінамі. У лік гэтых краін таксама ўвайшлі Латвія і Польшча.

Расія заняла 35-е месца ў рэйтынгу. Узровень тэрарызму ў гэтай краіне ацэньваецца як нізкі. Украіна апынулася на 54-м месцы ў рэйтынгу з ацэнкай «вельмі нізкі».

Першыя два месцы ў рэйтынгу занялі Буркіна-Фасо і Ізраіль. Імавернасць тэрарыстычных нападаў у гэтых дзвюх краінах ацэньваецца як вельмі высокая.

Буркіна-Фасо ўпершыню стала краінай з найбольшым уздзеяннем тэрарызму: за год колькасць смерцяў ад тэрарызму павялічылася на 68%. Чвэрць усіх смерцяў ад тэрарызму, якія адбыліся ў свеце, адбылася ў Буркіна-Фасо.

У цэлым, колькасць ахвяр тэрарызму ў 2023 годзе вырасла да 8352 чалавек, што на 22% больш, чым у папярэднім годзе. Пры гэтым колькасць тэрарыстычных нападаў скарацілася да 3350 у 2023 годзе, гэта на 23% менш, чым у 2022 годзе.

У 2023 годзе колькасць смерцяў ад тэрарызму ў Афганістане скарацілася на 519 чалавек. Гэта першы год з 2019 года, калі Афганістан не стаў краінай, якая найбольш пацярпела ад тэрарызму.

Каментары7

  • Кек
    02.04.2024
    Почему не привели официальное число белорусских терористов в статье?
  • Ваня
    02.04.2024
    Хлусня
  • Васiль
    03.04.2024
    Хочешь победить преступника, действуй как преступник)

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне абрабавалі амерыканцаў — скралі папулярны дарагі прэпарат6

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

Галоўнае
Усе навіны →