Грамадства

Махляры спрабуюць абдурыць беларусаў праз фэйкавы сайт Мінпрацы

У рамках ашуканскай схемы, якая апошнім часам з'явілася ў Беларусі, грамадзянам прапануюць атрымаць нібыта належную ім сацыяльную выплату ад дзяржавы, запоўніўшы анлайн-форму, дзе патрабуецца пакідаць персанальныя звесткі.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у інтэрнэце ашуканцы пачалі рассылаць беларусам праз SMS і паведамленні ў месенджарах інфармацыю пра нібыта наяўную магчымасць атрымаць сацыяльную выплату ад дзяржавы. Для гэтага карыстальнікам прапануюць перайсці па спасылцы на фішынгавую старонку, падобную на афіцыйны сайт міністэрства, і запоўніць там форму з асабістымі звесткамі, якія непасрэдна адлюстраваныя на банкаўскай карце.

У Мінпрацы папярэдзілі, што інфармацыя аб атрыманні сацыяльных выплат, а таксама іх пераліку не рассылаецца праз SMS або інтэрнэт-паведамленні. Ведамства заклікае не пераходзіць па сумніўных спасылках, не перадаваць асабістыя звесткі зламыснікам і правяраць паведамленні ў афіцыйных крыніцах.

Каментары

Прызначылі новага начальніка ДАІ

Прызначылі новага начальніка ДАІ

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі7

У Пінску прайшла моцная залева, затапіла вуліцы ВІДЭА

«Акела прамахнуўся». У сеціве завірусілася пацешнае ВІДЭА, як брэсцкі кот паляваў на бусла1

Жанчына з-пад Шклова дала знаёмаму ключы ад машыны і ў выніку заляцела на 65 тысяч рублёў: «А ён адседзеў 3 гады — і ўсё»21

У ДТЗ у Мінскім раёне пацярпелі пяцёра дзяцей — восем чалавек набіліся ў легкавую Audi

Акрамя немца Крыгера, да смяротнага пакарання ў постсавецкай Беларусі прысудзілі яшчэ 12 іншаземцаў. Але ёсць нюансы

У Кіеве заявілі пра стварэнне беларускага грамадскага руху «Каліноўцы». У кіраўніцтве вядомыя асобы24

Самы малады кантрактнік Расіі загінуў ва Украіне ў першым жа баі15

Кітай пастаўляе Беларусі дэталі для зброі супраць Украіны 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прызначылі новага начальніка ДАІ

Прызначылі новага начальніка ДАІ

Галоўнае
Усе навіны →